ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» плануе арганізаваць зборачную вытворчасць трактарных прычэпаў 2ПТС-6 ва Украіне. Тэрмін рэалізацыі праекта–першае паўгоддзе бягучага года, як паведамляецца на сайце бабруйскага прадпрыемства.
Дамоўленасць дасягнутая падчас перагавораў з прадстаўнікамі дэлегацыі ПрАТ «Нежынсельмаш». Бакі абмеркавалі тэхнічныя і арганізацыйныя пытанні стварэння зборачнай вытворчасці, а таксама падпісалі ліцэнзійнае пагадненне і кантракт на пастаўку ва Украіну машынакамплектаў трактарных прычэпаў 2ПТС-6. Яшчэ адной тэмай для абмеркавання стала магчымасць арганізаваць на «Бабруйскаграмашы» аналагічную зборачную вытворчасць загрузнікаў кармоў.
Для рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей у найбліжэйшыя паўгода на «Нежынсельмаш» будзе пастаўлена каля 60 машынакамплектаў трактарных прычэпаў. Першая адгрузка запланавана на пачатак красавіка.
ААТ «ККХ “Бабруйскаграмаш”» – вядучы беларускі вытворца сельскагаспадарчай тэхнікі. Вытворчая праграма прадпрыемства налічвае больш за 80 найменняў сельскагаспадарчай тэхнікі. «Бабруйскаграмаш» з’яўляецца традыцыйным пастаўшчыком машын для аграпрамысловага комплексу Украіны. Зборачныя вытворчасці ААТ УКХ «Бабруйскаграмаш» дзейнічаюць на тэрыторыі Расіі, Казахстана, Таджыкістана і Егіпта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24