Больш за 560 прадстаўнікоў таленавітай моладзі Магілёўшчыны атрымае пашпарты ў межах Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!», прысвечанай Дню Канстытуцыі. Пуцёўкі ў дарослае жыццё падлеткам уручаць прадстаўнікі органаў улады, грамадскія дзеячы і іншыя заслужаныя людзі рэгіёна, паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Ініцыяваная ў 2004 годзе БРСМ акцыя здабыла агульнанацыянальны статус. Сёлета ўрачыстыя ўручэнні пашпартоў грамадзяніна Беларусі 14-гадовым юнакам і дзяўчатам пройдуць па ўсёй краіне з 10 па 15 сакавіка пад слоганам # раЗАм .
Абласное мерапрыемства адбудзецца 14 сакавіка ў 10.00 у Палацы культуры вобласці. Тут самы важны ў жыцці дакумент з рук кіраўніцтва рэгіёна атрымае 27 юных жыхароў Прыдняпроўскага краю, у ліку якіх выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў.
«Гэта мерапрыемства глыбока сімвалічнае. Хлопцы і дзяўчаты не проста атрымаюць пашпарты і стануць паўнапраўнымі грамадзянамі краіны, але і прымуць на сябе адказнасць за свае ўчынкі», – адзначылі суразмоўцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка