Аляксандр Лукашэнка сёння разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы прызначыў Аляксандра Субоціна памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектарам па Магілёўскай вобласці.
Субоцін Аляксандр Міхайлавіч нарадзіўся ў 1976 годзе ў гарадскім пасёлку Руба пад Віцебскам. Прафесар, доктар біялагічных навук.
У 1998 годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, у 2000-м – Міжнародны інстытут менеджменту.
Далейшая працоўная і навуковая дзейнасць звязаная з Віцебскай ордэна «Знак Пашаны»дзяржаўнай акадэміяй ветэрынарнай медыцыны, дзе вяршыняй кар’еры ў 2012 годзе стала пасада першага прарэктара.
З 2014 года з’яўляўся намеснікам начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У 2015 годзе прызначаны намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання – дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Рэспублікі Беларусь.
З 2015 года з’яўляўся генеральным сакратаром рэгіянальнай камісіі па Еўропе Міжнароднага эпізаатычнага бюро.
З 2017-га займаў пасаду памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь–інспектара па Віцебскай вобласці.
З верасня 2018 года Аляксандр Субоцін быў членам Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка