У аблвыканкаме намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Бельскі ў афіцыйнай абстаноўцы прадставіў актыву рэгіёна памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь–інспектара па Магілёўскай вобласці Аляксандра Субоціна.

Валерый Бельскі ахарактарызаваў яго як добрага спецыяліста, які ўжо мае вопыт працы на аналагічнай пасадзе: у 2017–2018-ых гадах займаў пасаду памочніка Прэзідэнта – інспектара па Віцебскай вобласці. «Нягледзячы на маладосць, у Аляксандра Субоціна салідны паслужны спіс, – адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі. – Ён працаваў намеснікам начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання – дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду. А ў апошнія гады садзейнічаў умацаванню інтэграцыйных працэсаў, з’яўляючыся членам калегіі (міністрам) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі».

Памочнік Прэзідэнта –гэта чалавек, які, перш за ўсё, павінен адсочваць выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы, падкрэсліў Валерый Бельскі. У Магілёўскай вобласці асаблівай увагі патрабуе развіццё паўднёвага ўсходу рэгіёна, у ліку прыярытэтных таксама пытанні захаванасці маладняку і пагалоўя буйной рагатай жывёлы, кадравая палітыка і развіццё АПК.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц дадаў: Аляксандр Субоцін – прафесіянал, які разам з іншымі спецыялістамі, якія працуюць на карысць Прыдняпроўскага краю, абавязкова дакажа, што рэгіён здольны дасягаць добрых эканамічных паказчыкаў.

У сваю чаргу Аляксандр Субоцін запэўніў, што настроены на максімальна эфектыўную працу і пастараецца апраўдаць ускладзены на яго высокі давер.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка