Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі пройдзе ў Беларусі 23 па 29 сакавіка. Як расказалі ў галоўным упраўленні Нацбанка па Магілёўскай вобласці, розныя мерапрыемствы, урокі і інтэрактыўныя заняткі, накіраваныя на павышэнне дасведчанасці аб бяспечным выкарыстанні лічбавых тэхналогій, адбудуцца па ўсёй краіне.
«Ахоп фінансавай адукацыяй моладзі прызнаецца важным складнікам працы ў названым кірунку, паколькі фінансавая граматнасць становіцца неабходным навыкам для асабістага і грамадскага дабрабыту, падкрэслілі суразмоўцы. – Ва ўмовах актыўнага развіцця эканомікі і інтэрнэт-тэхналогій валоданне фінансавымі ведамі дае грамадзянам магчымасць не толькі эфектыўна карыстацца неабходнымі паслугамі, але і быць паўнапраўнымі ўдзельнікамі ўсёй сацыяльна-эканамічнай сістэмы дзяржавы».
Маладыя людзі з’яўляюцца сучаснымі, матываванымі, зацікаўленымі ў атрыманні якаснай адукацыі, імкнуцца да развіцця і ўдзелу ў агульнасусветных эканамічных працэсах, у тым ліку з дапамогай інфармацыйных тэхналогій. Выбіраючы фінансавую паслугу, прадстаўнікі маладога пакалення часцей за ўсё звяртаюцца ў глабальную камп’ютарную сетку Інтэрнэт.
Ва ўмовах хуткага развіцця інфарматызацыі і сродкаў камунікацыі залогам паспяховага фарміравання запасу ведаў выступае, у ліку іншага, і канцэпцыя самаадукацыі. У сувязі з гэтым звяртаем увагу, што на Адзіным інтэрнэт-партале фінансавай граматнасці насельніцтва размешчаны распрацаваныя інфармацыйныя і прэзентацыйныя матэрыялы на тэму «Лічбавая бяспека асабістых фінансаў» для магчымасці самастойнага вывучэння.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31