Рус Бел Eng 中文

«Гарачая лінія» па вывучэнні пытання забеспячэння насельніцтва даступнымі і якаснымі лазневымі паслугамі: адказы на звароты

Бабруйскі раён.

У выніку праведзенага маніторынгу сярод жыхароў пасёлка Глуша вызначана, што неабходнасць змены графіка працы лазні (павелічэння колькасці рабочых дзён) адсутнічае, рэжым працы застаецца ранейшым: 1 дзень у тыдзень (субота) з 13.00 да 21.00 (13.00–17.00 – мужчынскае аддзяленне; 17.00–21.00 – жаночае аддзяленне).

Для аказання насельніцтву пральных паслуг Бабруйскім УКП «Жылкамгас» заключаны дагавор з ТАА «Лілія» на прыём заявак. Па гэтым пытанні жыхарам неабходна звярнуцца на комплексна-прыёмны пункт.

 

Глускі раён.

1. У 2013 годзе пры правядзенні работ па капітальным рамонце будынка гарадской лазні былі ўстаноўлены два душавыя куткі (у жаночым і мужчынскім аддзяленнях). Дадаткова зрабіць устаноўку душавых кабін не ўяўляецца магчымым па прычыне абмежаванасці прасторы мыйных памяшканняў. Графік работы (субота, нядзеля з 10.00 да 20.00).

2. Па выніках вывучэння меркавання жыхароў аграгарадка Катка ўстаноўлена, што аднаўленне працы лазні ў названым населеным пункце немэтазгодна. Насельніцтву было прапанавана скарыстацца паслугамі лазні, размешчанай у г. п. Глуск, для гэтага быў прадастаўлены транспарт для дастаўкі і абгавораны пункт збору. Аднак ніхто з жыхароў пасёлка Глуша на гэту прапанову не адгукнуўся.

 

Крычаўскі раён.

Рэжым работы лазні па вул. Пугачова ў г. Крычаве-2 дні на тыдзень: субота з 10.00 да 21.00, нядзеля з 10.00 да 21.00, перагляд графіка працы з двухдзённага на чатырохдзённы немэтазгодны – чарговасць сярод наведвальнікаў адсутнічае.

 

Клімавіцкі раён.

Змена рэжыму работы гарадской лазні немэтазгодная: чэргі сярод наведвальнікаў адсутнічаюць.

Прапрацавана пытанне аб магчымасці зрабіць туалет у памяшканні лазні «Тэхнікум». Будынак лазні агульнай плошчай 312,4 кв. м падзелены на 2 ізаляваныя памяшканні з двума ўваходамі. Уваходы арганізаваны праз уваходны тамбур у лазню і кацельню. У памяшканнях лазні устанавіць туалет у месцах агульнага карыстання і ў распранальнях жаночага і мужчынскага аддзяленняў немагчыма па тэхнічнай прычыне (плошча гэтых месцаў 20 кв. м). Устанавіць туалет у другім ізаляваным памяшканні (кацельня і дапаможныя памяшканні) немагчыма, бо ўваход у гэтыя памяшканні арганізаваны праз кацельню. На прылеглай да лазні тэрыторыі ўстаноўлены біятуалет.

 

Мсціслаўскі раён.

1. У сувязі з закрыццём лазні ў г. Мсціславе аказанне лазневых паслуг прадастаўляецца на базе адпачынку «Сямігор’е» па папярэдняй заяўцы. Графік працы лазні размешчаны ў СМІ і на сайце Мсціслаўскага УКПП «Жылкамгас». У бягучым годзе запланавана будаўніцтва новай гарадской лазні за кошт бюджэтных сродкаў.

2. У аг. Мазалава на тэрыторыі ААТ «Мазалаўскае» функцыянуе лазня, рэжым працы – 2 дні на месяц па суботах.

Будаўніцтва лазні ў аг. Мазалава не будзе.

 

г. Магілёў.

1. Выкананы работы па бягучым рамонце лазні № 4 па вул. Аўтазаводскай у г. Магілёве, якая працягвае працаваць на мясцовых відах паліва (дровы).

2. Інфармацыя аб прадастаўленні лазнева-аздараўленчых паслуг і наяўнасці льгот для сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян размешчана на афіцыйным сайце філіяла «Магілёўскі водаканал» УПКПВКХ «Магілёўаблводаканал».

 

Магілёўскі раён.

1. Лазня, размешчаная ў аграгарадку Вейна, знаходзіцца на балансе МУП «Жылкамгас». Функцыянаванне лазні было прыпынена ў сувязі з нізкай рэнтабельнасцю. Зараз прапрацоўваецца пытанне аднаўлення функцыянавання гэтай лазні (у тым ліку шляхам прадастаўлення ў арэнду).

2. Лазня, размешчаная ў аграгарадку Межысеткі, функцыянуе з мая 2019 года, згодна з устаноўленым рэжымам працы.

3. Адкрыццё лазні ў аг. Раманавічы плануецца да майскіх святаў.

 

Асіповіцкі раён.

Функцыянаванне лазняў у г. Асіповічы адноўлена з наступным рэжымам:

па вул. Вакзальнай: субота ад 13.00 гадзін да 19.00 гадзін. (жаночы дзень), нядзеля з 13.00 да 19.00 гадзін (мужчынскі дзень);

па вул. Кастрычніцкай: на перыяд рамонтных работ з 3 красавіка 2020 – з 09.00 да 22.00 (жаночы дзень), нядзеля – з 09.00 да 22.00 (мужчынскі дзень).

 

Чэрыкаўскі раён.

Праведзены маніторынг у дні работы лазні на прадмет наяўнасці чэргаў, у выніку якога ўстаноўлена, што чэргі адсутнічалі. Змена рэжыму працы лазні немэтазгодная. Санітарна-тэхнічны стан лазні здавальняльны.

Пры супадзенні працы гарадской лазні з вялікімі рэлігійнымі святамі праца гарадской лазні пераносіцца на папярэдні дзень, інфармацыя размяшчаецца ў сродках масавай інфармацыі.

 

Шклоўскі раён.

1. Адкрыццё буфета ў будынку гарадской лазні не плануецца ў сувязі з нізкай пакупніцкай здольнасцю, паслугі жаночага і мужчынскага цырульніка прадастаўляюцца ў поўным аб’ёме.

2. Адкрыццё лазні ў аграгарадку Гарадзец не плануецца. Па выніках праведзенага падамавога апытання жыхароў з 559 чалавек, якія пражываюць у названым населеным пункце, толькі 16 выказалі згоду (3%).