Рус Бел Eng 中文

«Гарачая лінія» па пытанні якасці аказання паслуг установамі адукацыі: адказы на звароты

г. Магілёў.

1. Арганізацыя заняткаў у першую змену для навучэнцаў III класа ДУА «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва» не супярэчыць заканадаўству.

Даведачна. У 2019/2020 навучальным годзе ў СШ № 31 г. Магілёва навучаюцца 882 навучэнцы (39 класаў-камплектаў). З іх у першую змену навучаюцца навучэнцы I, II, V–XI класаў (700 чал. – 79,4%), у другую змену – навучэнцы III–IV класаў (182 чал. – 20,6%).

У 2019/2020 навучальным годзе ў г. Магілёве ў адну змену функцыянуюць наступныя дзяржаўныя ўстановы адукацыі: «Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва», «Сярэдняя школа № 6 г. Магілёва», «Сярэдняя школа № 7 г. Магілёва», «Сярэдняя школа № 9 г. Магілёва», «Сярэдняя школа № 20 г. Магілёва», «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва», «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва», «Сярэдняя школа № 39 г. Магілёва», «Сярэдняя школа № 46 г. Магілёва», «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа № 12 г. Магілёва», «Вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа №44 г. Магілёва», «Магілёўская гарадская гімназія № 1».

Інфармацыю аб размяшчэнні вышэйзгаданых устаноў адукацыі можна знайсці на старонцы «Адукацыя» сайта Магілёўскага гарвыканкама (http://mogilev.gov.by/edu) ва ўкладцы «Установы адукацыі». Інфармацыю аб наяўнасці свабодных месцаў – непасрэдна ва ўстановах адукацыі.

2. Тэрыторыя спартыўнага стадыёна ДУА «Гімназія № 4 г. Магілёва» асвятляецца з дапамогай працы 26-ці пражэктараў, размешчаных на будынку ўстановы, якія знаходзяцца ў спраўным стане і бесперабойна функцыянуюць.

Устаноўка апор вулічнага асвятлення на тэрыторыі спартыўных плоскасных збудаванняў праектам будаўніцтва гімназіі (раней «Сярэдняя школа № 30») не была прадугледжаная.

3. Святлафор, размешчаны ў раёне ДУА «Сярэдняя школа № 46 г. Магілёва», функцыянуе.

 

Горацкі раён.

1. У сувязі з інтэнсіўнай забудовай жылых дамоў у мікразонах дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа № 3 г. Горкі» і «Гімназія № 1 г. Горкі» пытанне па замацаванні мікрараёнаў за названымі ўстановамі адукацыі перагледжана. Са спісамі дамоў, якія адносяцца да мікразонаў устаноў адукацыі, можна азнаёміцца на афіцыйных сайтах аддзела па адукацыі Горацкага райвыканкама і адпаведных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Рэжым працы ДУА «Яслі-сад № 4 г. Горкі» змяняцца не будзе, бо, па выніках праведзенага пісьмовага апытання законных прадстаўнікоў выхаванцаў аб неабходнасці знаходжання дзяцей у ранішні час з 7.00 да 7.30, з 103-х законных прадстаўнікоў толькі 4 выказалі згоду.

У г. Горкі з рэжымам працы 12 гадзін (з 7.00 да 19.00) функцыянуюць наступныя ўстановы дашкольнай адукацыі: ДУА «ДЦРР № 1», ДУА «Яслі-сад № 1 г. Горкі» (3 санаторныя групы), ДУА «Яслі-сад “Казка”» (2 санаторныя групы), ДУА «Яслі-сад “Церамок”» (3 санаторныя групы).

 

Магілёўскі раён.

1. Аб ільготным забеспячэнні харчаваннем дзяцей, якія наведваюць установы адукацыі, размешчаныя на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання.

Згодна з нормамі заканадаўства плата бацькоў (законных прадстаўнікоў) за харчаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі зніжаецца на 50 працэнтаў для сем’яў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, у зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем.

Навучэнцам, якія пражываюць на тэрыторыі, не падвержанай радыеактыўнаму забруджванню, але якія наведваюць ўстановы дашкольнай адукацыі, размешчаныя ў зоне радыяцыйнага забруджвання, указаная льгота па аплаце і нормам харчавання не прадугледжаная.

Галоўным упраўленнем па адукацыі аблвыканкама на адрас Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь накіравана хадайніцтва аб разглядзе магчымасці ўнясення змяненняў у заканадаўства ў частцы забеспячэння адзіных падыходаў пры арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі і ўстанаўлення адзіных ільгот навучэнцам, у тым ліку тым, якія пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, а таксама на тэрыторыі, якая не падвергнулася радыеактыўнаму забруджванню, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю ва ўстановах, размешчаных на забруджанай тэрыторыі.

 

Чэрыкаўскі раён.

Праектна-каштарыснай дакументацыяй па аб’екце «Капітальны рамонт дзяржаўнай установы адукацыі «Пачатковая школа г. Чэрыкава» прадугледжана 3 пускавыя комплексы для паэтапнага іх выканання.

На перыяд правядзення рамонтных работ адукацыйны працэс для вучняў, з улікам пажаданняў бацькоў, арганізаваны на базе ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Чэрыкава» і ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Чэрыкава», размешчаных на адлегласці 0,5 і 1,5 км адпаведна, акрамя таго, для навучэнцаў быў арганізаваны падвоз да месцаў навучання і назад.

Работы па капітальным рамонце выкананы, навучальны працэс адноўлены з 13 студзеня 2020 года.