Горацкі раён.
Аб’яднанні па інтарэсах (факультатыўныя заняткі, секцыі) фарміруюцца на падставе заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) вучняў на пачатак навучальнага года. У мінулым годзе заявы па занятках шахматамі не паступалі. Разам з тым, пры правядзенні тлумачальнай працы былі арганізаваны аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці: настольны тэніс (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Горкі», ДУА «Аўсянкаўская сярэдняя школа Горацкага раёна», ДУДА «Горацкі цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі»), шашкі (ДУА «Аўсянкаўская сярэдняя школа Горацкага раёна»).
На навучальны год 2020/2021 плануецца арганізацыя аб’яднанняў па інтарэсах – заняткі па гульні ў шашкі і шахматы ў ДУДА «Горацкі цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі» і ДУА «Гімназія № 1 г. Горкі».
Спартыўныя секцыі па гіравым спорце функцыянуюць на базе спартыўнага комплексу ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія» (далей – УА «БДСГА»).
На базе ДВСУ «Горацкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа» працуе трэнажорная зала; на базе спарткомплексу УА «БДСГА» – зала цяжкай атлетыкі, зала паўэрліфтынга; у інтэрнаце № 14 УА «БДСГА» – трэнажорная зала з ухілам армрэстлінга.
На 2019/2020 навучальны год была запланавана заліванне хакейных каробак на тэрыторыях дзяржаўных устаноў адукацыі горада Горкі, але ў сувязі з кліматычнымі ўмовамі ажыццявіць заліванне хакейных каробак не аказалася магчымым.