Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў два ўказы, накіраваныя на павышэнне сацыяльнай абароненасці работнікаў ва ўмовах пераадолення ў сусветнай і нацыянальнай эканоміках наступстваў рэалізуемых проціэпідэмічных мер. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ нумар 178 «Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян». Дакумент прыняты ў мэтах мінімізацыі ўплыву на эканоміку Беларусі сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі і забеспячэння сацыяльнай стабільнасці.
Указам прадугледжана магчымасць атрымання наймальнікамі субсідый для даплаты да мінімальнай заработнай платы сваім работнікам у выпадку іх вымушанай няпоўнай занятасці або аб'яўлення прастою ў перыяд з 1 мая па 31 ліпеня, а таксама выплаты ўзносаў у дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Рашэнне аб прадастаўленні субсідый будзе прымацца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, а пералічэнне грашовых сродкаў - органам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Указам таксама прадугледжана прадаўжэнне па 31 жніўня перыяду прадастаўлення дзяржаўнай адраснай падтрымкі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі грамадзянам, у якіх у маі-ліпені бягучага года заканчваецца тэрмін дзеяння такой дапамогі.
Яшчэ адзін дакумент, падпісаны сёння Прэзідэнтам, - указ нумар 179 «Аб аплаце працы». Ён прыняты ў мэтах павышэння ўзроўню сацыяльнай абароненасці работнікаў бюджэтнай сферы, а таксама забеспячэння ўстойлівага функцыянавання бюджэтных арганізацый і асобных (якія знаходзяцца за мяжой) устаноў ва ўмовах пераадолення ў сусветнай і нацыянальнай эканоміках наступстваў рэалізуемых проціэпідэмічных мер.
Указам прадугледжваецца падтрыманне заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый на ўзроўні не ніжэйшым за памер мінімальнай заработнай платы і ажыццяўленне ім адпаведных даплат у выпадку вымушанай няпоўнай занятасці або аб'яўлення прастою.
У якасці дадатковай магчымай крыніцы фінансавання расходаў бюджэтных арганізацый у выпадку недастатковасці сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, вызначаны сродкі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 08:48
Аляксандр Лукашэнка назначыў прэм'ер-міністра і зацвердзіў склад урада
16.08.2020 - 19:45
ВВыступленне Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску на мітынгу за захаванне спакою, міру і бяспекі ў Беларусі
29.07.2020 - 08:57
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Рыгора Белацаркоўскага з 75-годдзем
24.07.2020 - 16:40
13.07.2020 - 16:16
Аляксандр Лукашэнка ў Слаўгарадскім раёне пабываў на Блакітнай крыніцы
13.07.2020 - 12:01
Аляксандр Лукашэнка адкрыў мост цераз раку Сож у Слаўгарадскім раёне