Тры месяцы летніх канікул – час пік дзіцячага траўматызму. Яго галоўныя прычыны – цікаўнасць дзяцей і няўважлівасць дарослых.
Заканчэнне школьнага года другакласніца Лера запомніць надоўга. У бальніцу яна трапіла, гуляючы на дзіцячай пляцоўцы. Юная спартсменка (займаецца дзюдо), смелая і адважная, не ўтрымалася на турніку. У шпіталі ўрачы фіксуюць пералом і накладваюць гіпс.
Такіх гісторый у аддзяленні могуць расказаць шмат. 150 выпадкаў за мінулыя выхадныя. А за ўсё лета дзіцячых траўмаў тут неяк налічылі аж сем тысяч.
У адрозненні ад Леры, якая адправілася дадому, трохгадовай Рэгіне пашанцавала менш. Некаторы час яна з мамай правядзе ў бальніцы. Сям’я жыве ў шматкватэрным доме на першым паверсе. На днях, калі пацяплела, мама адкрыла акно. Рэгіна за лічаныя секунды апынулася на ім, абаперлася аб маскітную сетку. Далей – падзенне, шпіталізацыя.
Штогод у траўмапункт Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы звяртаецца 20 тысяч маленькіх пацыентаў. Кожная траўма – гэта нейкая выпадковасць. Сваю ролю адыгрывае дзіцячая цікаўнасць плюс адсутнасць кантролю з боку дарослых. Усё гэта прыводзіць да сумных наступстваў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59