Дзяржаўтаінспекцыя нашага рэгіёна абвясціла конкурс «ПДР у талерцы» па тэме бяспекі на дарозе. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
На працягу месяца ў запісе @gai.mogilev ў Instagram будзе праводзіцца кулінарны марафон. Усе жадаючыя змогуць даслаць фатаграфіі страў на тэматыку бяспекі дарожнага руху. Будзе вітацца відэа працэсу падрыхтоўкі.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прыгатаваць страву. Гэта можа быць дэсерт, салата і інш. «Так можна весела і ў гульнявой форме паўтарыць правілы дарожнага руху ўсёй сям’ёй, што вельмі важна падчас канікул», – адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
Каб стаць удзельнікам, трэба адзначыць @gai.mogilev на сваіх фота ці даслаць іх у Direct акаўнта ДАІ. Аўтары найлепшых работ атрымаюць карысныя падарункі ад Дзяржаўтаінспекцыі.



Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59