Талончыкі новага ўзору сталі прадаваць у грамадскім транспарце Магілёва. Як паведамілі ў адміністрацыі філіяла аўтапарк №1 ААТ «Магілёўаблаўтатранс», у продаж яны паступілі ў першыя дні ліпеня.
Цяпер квіток на адну паездку ў аўтобусе –з інфармацыяй на беларускай мове. Талончыкі адрозніваюцца яшчэ і тым, што маюць акуратны выгляд – адрываюцца па перфараванай паласе.
Квіткі новага фармату прыходзяць на змену старым, якія ўсё яшчэ ў хаду. Пасажырапаток у апошні час зніжаўся. Таму старыя запасы не паспелі распрадаць. Па меры іх расходавання кандуктарам-кантралёрам выдаюць новыя білеты.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59