У суботу, 11 ліпеня 2020 года, «прамую тэлефонную лінію» правёў намеснік старшыні аблвыканкама Страхар Руслан Барысавіч, падчас правядзення яе паступілі 24 звароты, самымі актыўнымі, як і раней, аказаліся жыхары г. Магілёва – 12 званкоў, ад жыхароў Магілёўскага раёна паступіла 3 званкі, г. Бабруйска – 2 званкі, ад жыхароў Глускага, Дрыбінскага, Кіраўскага, Мсціслаўскага, Слаўгарадскага і Шклоўскага раёнаў і з-за межаў вобласці паступіла па 1 званку.
Як і ў папярэднія суботы, самымі актуальнымі з’яўляліся пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі (правядзенне работ па капітальным рамонце жылых дамоў, добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый, рамонце дарог і дваровых праездаў), другую пазіцыю занялі пытанні працы, занятасці насельніцтва і аховы працы.
Так, жыхары г. Магілёва паведамілі аб неабходнасці выканання работ па рамонце праезджай часткі вуліц Вільчыцкай, Астроўскага, Арлоўскага, пешаходнай дарожкі па вул. Каліноўскага (у раёне жылога дома № 31), дваровага праезду ў раёне жылога дома № 58 па пр-це Шміта. Жыхарка г. Бабруйска звярнулася па пытанні добраўпарадкавання тэрыторыі ў раёне скрыжавання вуліц Валадарскага і Куйбышава.
З-за межаў вобласці, з г. Жодзіна, паступіў званок аб неабходнасці выканання рамонту дарогі да пас. Адраджэнне Магілёўскага раёна.
Жыхары Слаўгарадскага і Быхаўскага раёнаў звярнуліся па пытаннях нязгоды з памерамі налічаных заробкаў.
Некаторым грамадзянам былі дадзены тлумачэнні непасрэдна ў ходзе правядзення «прамой тэлефоннай лініі».
Звароты, па якіх патрабуецца дадатковае вывучэнне, знаходзяцца на кантролі ў аблвыканкаме, па выніках іх разгляду грамадзянам будуць накіраваны пісьмовыя адказы на іх звароты.
Адначасова на «прамыя тэлефонныя лініі» гаррайвыканкамаў у гэты дзень паступіла 89 зваротаў па жыллёва-камунальных пытаннях, пытаннях сацыяльнага і пенсійнага забеспячэння, аграпрамысловага комплексу, архітэктуры і будаўніцтва, гандлю, працы, занятасці насельніцтва, аховы здароўя, інфармацыі і сувязі і інш.