У перыяд з 14.07.2020 па 16.07.2020 у Магілёўскім аблвыканкаме было арганізавана правядзенне «гарачай лініі» па вывучэнні меркавання насельніцтва па пытаннях, якія ўзнікаюць пры вытворчасці і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі ў прыватных асоб, якія вядуць асабістую падсобную гаспадарку.
У ходзе правядзення «гарачай лініі» грамадзяне мелі магчымасць выказаць сваё меркаванне аб праблемах, якія ўзнікаюць пры вытворчасці і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама выступіць з прапановамі па ўдасканаленні працы па ўказаным кірунку.
Разам з тым, актыўнасць грамадзян была невысокай, усяго паступіла 10 зваротаў: ад жыхароў Круглянскага раёна (3 званкі), Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў (па 2 званкі), Бабруйскага, Горацкага, і Глускага раёнаў (па 1 званку).
Заяўнікі прасілі разгледзець магчымасць павышэння закупачных цэн на малако, мяса, цікавіліся парадкам продажу сродкаў для хімічнай апрацоўкі пасеваў, асартыментам і цэнамі рэалізуемых угнаенняў, паведамілі аб наяўных праблемах пры арэндзе сельскагаспадарчай тэхнікі. Таксама выступілі з прапановамі аб змене ўстаноўленага парадку рэалізацыі хатняй жывёлы на рынках, паказалі на недастатковасць інфармацыі для насельніцтва па закупцы пладова-ягаднай прадукцыі і інш.
Усе заўвагі грамадзян, а таксама іх прапановы па паляпшэнні работы па ўказаным напрамку, накіраваныя па прыналежнасці для разгляду і прыняцця мер у адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».
З вынікамі разгляду зваротаў, якія паступілі на «гарачую лінію» па гэтай сферы, вы зможаце азнаёміцца ў наступных выпусках газеты ў рубрыцы «Вывучаем меркаванне насельніцтва» або на афіцыйным інтэрнэт-сайце аблвыканкама.
Работа па вывучэнні меркавання насельніцтва па якасці прадастаўляемых паслуг у розных сферах будзе працягваццааблвыканкамам, сачыце за навінамі ў рубрыцы «Вывучаем меркаванне насельніцтва».