У суботу 18 ліпеня 2020 года «прамую тэлефонную лінію» правёў намеснік старшыні аблвыканкама Малашка Валерый Анатольевіч, падчас яе правядзення паступіла 25 зваротаў, з іх ад жыхароў г. Магілёва– 8, г. Бабруйска–5, астатнія званкі паступілі ад жыхароў Магілёўскага, Чэрыкаўскага, Чавускага і Слаўгарадскага раёнаў.
Як і раней, самымі актуальнымі з’яўляліся пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі (утрыманне і эксплуатацыя жыллёвага фонду, прыдамавых тэрыторый (пакос травы), навядзенне парадку на грамадзянскіх могілках і добраўпарадкаванне пад’ездаў да іх, водазабеспячэнне населеных пунктаў).
Так, жыхары г. Магілёва паведамілі аб неабходнасці пакосу травы на прыдамавых тэрыторыях жылых дамоў па вул. Чалюскінцаў, нездавальняльнага стану праезджай часткі вул. Будаўнікоў, аб парушэнні жыхарамі Правілаў карыстання жылымі памяшканнямі (шум у начны час).
Жыхары г. Чавусы і Чавускага раёна звярнуліся па пытаннях высокай платы за спажытыя жыллёва-камунальныя паслугі (водаспажыванне), адсутнасці пад’езда да грамадзянскіх могілак, нездавальняльнага стану мясцовых праездаў, тлумачэння парадку налічэння заработнай платы ў сельскагаспадарчай арганізацыі.
Жыхары г. Бабруйска звярнуліся па пытаннях дзейнасці прамысловага прадпрыемства ў непасрэднай блізкасці ад квартала прысядзібнай жылой забудовы (наяўнасць шуму і пылу), перабояў у водазабеспячэнні жылога дома № 51 а па вул. 50 год ВЛКСМ.
Другую пазіцыю па актуальнасці пытанняў у мінулую суботу занялі пытанні аховы здароўя.
Напрыклад, жыхарку г. Магілёва цікавіла пытанне аб тэрмінах запуску ліфта ва УАЗ «Магілёўская паліклініка № 8».
Жыхарка Магілёўскага раёна звярнулася з просьбай аб аднаўленні працы фізіятэрапеўтычнага кабінета ў фельчарска-акушэрскім пункце ў аг. Межысеткі.
Некаторым грамадзянам былі дадзены тлумачэнні непасрэдна ў ходзе правядзення «прамой тэлефоннай лініі».
Звароты, па якіх патрабуецца дадатковае вывучэнне, знаходзяцца на кантролі ў аблвыканкаме, па выніках іх разгляду грамадзянам будуць накіраваны пісьмовыя адказы на іх звароты.
Адначасова на «прамыя тэлефонныя лініі» гаррайвыканкамаў у гэты дзень паступіла 62 звароты па розных пытаннях, звязаных з жыццядзейнасцю насельніцтва.