Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 жніўня выступіць са штогадовым Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. Адпаведная інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
«У адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы ад 24 ліпеня 2020 года нумар 294 3 жніўня 2020 года ў Мінску склікаецца трэцяя пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі для заслухоўвання штогадовага Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь і разгляду іншых пытанняў. Указ уступіў у сілу 24 ліпеня», - гаворыцца ў паведамленні на партале.
Раней кіраўнік дзяржавы заяўляў аб тым, што першапачаткова запланаванае на сярэдзіну красавіка Пасланне было адкладзена перш за ўсё па прычыне нявызначанасці сітуацыі ў свеце на фоне пандэміі і таго, які ўплыў гэта акажа на Беларусь. «Блок пытанняў, на якія мы сёння не можам адказаць. А калі будзем адказваць, то толькі з нейкім прагнозам. А нам патрэбны дакладны прагноз. Яго сёння даць нельга. Таму патрэбны нейкі час, каб можна было прааналізаваць усе працэсы, якія адбываюцца ў краіне і за яе межамі, і тады ўжо нешта гаварыць народу», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў красавіку бягучага года ў час адной з рабочых паездак у рэгіёны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 08:48
Аляксандр Лукашэнка назначыў прэм'ер-міністра і зацвердзіў склад урада
16.08.2020 - 19:45
ВВыступленне Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску на мітынгу за захаванне спакою, міру і бяспекі ў Беларусі
29.07.2020 - 08:57
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Рыгора Белацаркоўскага з 75-годдзем
13.07.2020 - 16:16
Аляксандр Лукашэнка ў Слаўгарадскім раёне пабываў на Блакітнай крыніцы
13.07.2020 - 12:01
Аляксандр Лукашэнка адкрыў мост цераз раку Сож у Слаўгарадскім раёне