Рус Бел Eng 中文

Аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў экалагічнага даклада стратэгічнай экалагічнай ацэнкі праекта Стратэгіі кіравання воднымі рэсурсамі ва ўмовах змянення клімату на перыяд да 2030 года

У межах падрыхтоўкі да зацвярджэння праекта Стратэгіі кіравання воднымі рэсурсамі ва ўмовах змянення клімату на перыяд да 2030 года Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь сумесна з РУП «Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў» праводзіцца працэдура па падрыхтоўцы экалагічнага даклада па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы (СЭА).

Названая працэдура, у адпаведнасці з патрабаваннямі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2016 № 458, прадугледжвае правядзенне грамадскіх абмеркаванняў экалагічнага даклада па СЭА.

Інфармацыя аб дзяржаўным органе, які плануе распрацоўку дакументацыі:

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, 220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10, тэлефон прыёмнай (+375 17 200-66-91), факс (+375 17 200-55-83), e-mail: minproos@mail.belpak.by.

Назва дакумента планавання, для якога праводзіцца стратэгічная экалагічная ацэнка, апісанне:

Стратэгічная экалагічная ацэнка праводзіцца для праекта Стратэгіі кіравання воднымі рэсурсамі ва ўмовах змянення клімату на перыяд да 2030 года (далей – праект воднай стратэгіі да 2030 г.). У праекце воднай стратэгіі да 2030 г. замацаваны базавыя прынцыпы дзяржаўнай палітыкі ў галіне выкарыстання і аховы водных аб’ектаў і вызначаны асноўныя напрамкі дзейнасці па ахове і выкарыстанні водных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь. Праект воднай стратэгіі да 2030 г. змяшчае агульную характарыстыку воднарэсурснага патэнцыялу Рэспублікі: паверхневых і падземных вод, уключаючы мінеральныя, дынаміку іх выкарыстання. У праекце воднай стратэгіі да 2030 г. вылучаны прыярытэтныя праблемы і прапанаваны шляхі іх вырашэння ў галіне пітнога водазабеспячэння, адвядзення сцёкавых вод, воднага транспарту, гідраэнергетыкі, выкарыстання водных рэсурсаў для рэкрэацыі, аховы водных аб’ектаў ад забруджвання, маніторынгу паверхневых і падземных вод. Асобна выдзелены раздзел аб адаптацыі водазалежных галін эканомікі да змены клімату, паказана, што ў найбольш няпэўнымстановішчы апынуцца перш за ўсё экасістэмы малых рэк, месцы адпачынку насельніцтва на вадзе (рэкрэацыйныя зоны) і галіны эканомікі, звязаныя з воднымі рэсурсамі: водны транспарт, гідраэнергетыка, сельская гаспадарка (пры выкарыстанні арашэння).

Тэрміны правядзення грамадскіх абмеркаванняў:

Грамадскія абмеркаванні пачынаюцца з 27 ліпеня 2020 г. і заканчваюцца 28 жніўня 2020 г.

Тэрміны і парадак накіравання заўваг і прапаноў па экалагічным дакладзе па СЭА:

Заўвагі і прапановы па экалагічным дакладзе па СЭА накіроўваць у перыяд з 27 ліпеня да 28 жніўня 2020 г. на адрас РУП «Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў», 220086, г. Мінск, вул. Славінскага, 1, корпус 2, тэлефон прыёмнай (+375 17 272 27 34), факс (+375 17 373 00 32), тэлефон спецыяліста па СЭА (+37517 320 40 52), е-mail: mail@cricuwr.by

Экалагічны даклад па СЭА, уключаючы праект воднай стратэгіі да 2030 г., размешчаны на сайтах http://www.cricuwr.by (РУП «ЦНДІКВВР»), http://minpriroda.gov.by/ (Мінпрыроды), http://minsk-region.gov.by/ (Мінскі аблвыканкам), https://minsk.gov.by/ (Мінскі гарвыканкам), http://brest-region.gov.by/ (Брэсцкі аблвыканкам), http://vitebsk-region.gov.by/ (Віцебскі аблвыканкам), http://grodno-region.gov.by/ (Гродзенскі аблвыканкам), http://mogilev-region.gov.by/ (Магілёўскі аблвыканкам), http://gomel-region.by/ (Гомельскі аблвыканкам).

Папяровы варыянт экалагічнага даклада па СЭА, уключаючы праект воднай стратэгіі да 2030 г., знаходзіцца па адрасе РУП «Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў»», 220086, г.Мінск, вул. Славінскага, 1, корпус 2, каб. 210, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, 220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10, хол 1 паверха.

Кантактная асоба па СЭА: Захарка Паліна Мікалаеўна, начальнік аддзела нармавання ўздзеяння на навакольнае асяроддзе РУП «ЦНДІКВВР», (+37517 320 40 52), факс (+375 17 373 00 32), е-mail: mail@cricuwr.by.

Тэрміны і парадак накіравання заявы аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні экалагічнага даклада па СЭА:

Падача заявы аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні экалагічнага даклада па СЭА ажыццяўляецца да 08 жніўня 2020 г., на адрас РУП «Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў», 220086, г.Мінск, вул. Славінскага, 1, корпус 2, каб. 210, тэлефон прыёмнай (+375 17 272 27 34), факс (+375 17 373 00 32), тэлефон спецыяліста па СЕО (+37517 320 40 52), е-mail: mail@cricuwr.by.

Спампаваць экалагічны даклад па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы праекта Стратэгіі кіравання воднымі рэсурсамі ў Рэспубліцы Беларусь ва ўмовах змянення клімату на перыяд да 2030 года