Рус Бел Eng 中文

Вынікі суботняй прамой тэлефоннай лініі 25 ліпеня 2020 года.

У суботу, 25 ліпеня 2020 года «прамую тэлефонную лінію» правёў намеснік старшыні аблвыканкама Страхар Руслан Барысавіч, падчас правядзення якой паступіла 18 зваротаў, з іх ад жыхароў г. Магілёва –11, Магілёўскага раёна –3, г. Бабруйска – 2, астатнія званкі паступілі ад жыхароў Быхаўскага і Слаўгарадскага раёнаў.

Як і ў папярэднія суботы, самымі актуальнымі сярод грамадзян з’яўляліся пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі (утрыманне і эксплуатацыя жыллёвага фонду, правядзенне капітальнага рамонту жылых дамоў, рамонт дваровых праездаў у гарадскіх населеных пунктах і дарог у сельскай мясцовасці).

Так, жыхары г. Магілёва паведамілі аб неабходнасці рамонту праезджай часткі вул. Будаўнікоў, вул. Цэнтральнай у в. Паўлаўка Магілёўскага раёна; ліквідацыі цечы ў падвальным памяшканні жылога дома № 19а па пр-це Міру.

Жыхар г. Бабруйска звярнуўся з просьбай аб разглядзе пытання па добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі жылога дома № 3Б па вул. Гагарына.

Ад жыхароў Магілёўскага раёна паступіла два званкі з просьбай растлумачыць парадак правядзення работ па капітальным рамонце жылога дома № 2 па вул. Чырвоназорнай в. Салтанаўка.

Жыхарка г. Быхава паведаміла аб узніклай праблеме з водазабеспячэннем жылога дома № 9А па вул. Грышына.

Жыхар Шклоўскага раёна звярнуўся па пытанні правядзення работ па рамонце праезджай часткі пер. Дачнага ў в. Барсукі.

Таксама сярод грамадзян былі актуальныя пытанні па тэрмінах выплаты заработнай платы, работы гандлёвых аб’ектаў у г. Магілёве, прадастаўлення паслуг сувязі і інш.

Некаторым грамадзянам былі дадзены тлумачэнні непасрэдна ў ходзе правядзення «прамой тэлефоннай лініі».

Звароты, па якіх патрабуецца дадатковае вывучэнне, знаходзяцца на кантролі ў аблвыканкаме, па выніках іх разгляду грамадзянам будуць накіраваныя пісьмовыя адказы на іх звароты.

Адначасова на «прамыя тэлефонныя лініі» гаррайвыканкамаў у гэты дзень паступіла 68 зваротаў па розных пытаннях, звязаных з жыццядзейнасцю насельніцтва.