У ліку рэкардсменаў на жніве ў філіяле СК «Дуброва» ААТ «Магілёўліфтмаш» у Быхаўскім раёне сямейны экіпаж Андрэя і Юліі Дзеляшковых. На іх рахунку ўжо 1175 тон намалочанага збожжа. У дзень экіпаж прыбірае па 20–25 гектараў збожжавых культур. Калі ў Андрэя гэта дзясятаежніво, то для Юліі ўборка хлеба – дэбют.
Калі Юлія, аператар ЭВМ, вырашыла на час уборкі ўраджаю пайсці працаваць на камбайн, яе муж паставіўся да гэтага неадназначна: маўляў, не месца жанчыне на камбайне. Першапачаткова нават баяўся і за тэхніку бяспекі, ды і сумняваўся, ці справіцца яна з такой адказнай задачай. Але ўсё ж з рашэннем жонкі пагадзіўся, ды і кіраўніцтва гаспадаркі падтрымала. Як аказалася, памочніца Юлія спраўляецца вельмі нават добра, усе схоплівае на ляту і хутка выконвае ўсе ўказанні. Тут Андрэй –камандзір карабля і старшы камбайнер. Больш за тое, сумесная праца з жонкай прыносіць поспехі.

А нядаўна іх згуртаванаму экіпажу кіраўніцтва гаспадаркі вылучыла новую тэхніку: КЗС-1218 яшчэ паблісквае завадской фарбай, новы збожжаўборачны камбайн адразу ж задзейнічалі на ўборцы ўраджаю.
Дзеляшковы –шматдзетная сям’я, выхоўваюць трох дачок. У гэту гарачую пару з выхаваннем дзяцей дапамагае бабуля Ларыса Віктараўна. А маладыя муж і жонка зранку да вечара на працы, напаўняюць сямейны бюджэт. Так, толькі за апошні месяц у гаспадарцы разам зарабілі 3 тысячы рублёў.
Шматдзетную сям’ю Дзеляшковых падтрымала дзяржава, вылучыўшы ім летась у аграгарадку Чорны Бор прасторны новы жылы дом.
Уборачная кампанія падыходзіць да фінішу. У філіяле СК «Дуброва» ААТ «Магілёўліфтмаш» засталося ўбраць 25% плошчаў. Хутка падвядуць вынікі жніва і будуць ушаноўваць перадавікоў. А сям’я Дзеляшковых ўносіць свой пасільны ўклад у важкі каравай агульнага ўраджаю.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую