На Магілёўшчыне прыступілі да збору кавуноў у прамысловых маштабах. Культура для рэгіёна новая. Але, нягледзячы на гэта, ягада вырасла буйной і салодкай.
Заняцца бахчавымі гаспадарцы «Рассвет імя Арлоўскага» параілі навукоўцы. Клімат стаў цяплейшым, і ёсць шанец вырасціць добры ўраджай кавуноў. Па вясне насенне дружна ўзышло ў цяпліцы, затым расаду перасадзілі на поле. Тры месяцы спатрэбілася бахчавым, каб паспець.
У якасці эксперыментальных выбралі тры гатункі: кожны адрозніваецца па смакавых якасцях, форме і нават колеры. На адным з участкаў паспелі амаль чорныя кавуны. Раслі гіганцкія ягады літаральна на вачах, за дзень дадаючы па пары сотняў грамаў. Пакуль рэкордная вага аднаго кавуна–8 300. Зараз спецыялісты ацэньваюць эксперыментальны ўраджай і ўжо падумваюць аб працы над памылкамі.
Смак таксама парадаваў: кавун сакавіты, салодкі. Эксперымент атрымаўся, так што на будучы год плошчы пад новую культуру павялічаць. Зараз аграномы падбіраюць прыдатны ўчастак.
Масавая ўборка бахчавых у «Рассвеце» пачнецца з дня на дзень. Каб ураджай паступіў у продаж, цяпер збіраюць усе неабходныя дакументы. Купіць рассветаўскі кавун можна будзе ў фірмовай гандлёвай сетцы. А яшчэ ў гаспадарцы маюць намер працягнуць іншы эксперымент: па суседстве з кавунамі ў адзін рад пасадзілі дыні, і яны таксама паспелі. А значыць, ёсць сэнс займацца і гэтай культурай.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую