Рус Бел Eng 中文

Выдатныя людзі, унесеныя ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2008 года

CПІС выдатных жыхароў Магілёўскай вобласці, звесткі аб якіх унесены ў Кнігу славы Магілёўшчыны

2008 г.

горад Магілёў

Шорыкаў Віктар Іванавіч, 1950 г.н., г. Маларыта Брэсцкая вобласць, старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта, званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь», знак «Выдатнік прыборабудавання», медаль “За працоўныя заслугі”.

Мянькова Аксана Уладзіміраўна, 1982 г.н., г. Крычаў, спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, навучэнка дзяржаўнай спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы «Магілёўскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту», заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, чэмпіён Алімпійскіх гульняў.

Шаршуноў Вячаслаў Аляксеевіч, 1949 г. н., в. Круглоўка Руднянскага раёна Смаленскай вобласці, рэктар УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання», ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь», ордэн Пашаны.

Мішута Міхаіл Якаўлевіч, 1950 г.н., в. Янава Барысаўскага раёна Мінскай вобласці, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Аўтапарк №4» г. Магілёва, ордэн Дружбы народаў, ганаровае званне «Заслужаны работнiк транспарту Рэспублiкi Беларусь».

Варанцоў Валерый Аляксеевіч, 1946 г. н., г. Крычаў Магілёўскай вобласці, трэнер-выкладчык дзяржаўнай спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы «Магілёўскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту», заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь.

Максіменка Міхаіл Цімафеевіч, 1951 г. н., в. Бычыха Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, галоўны ўрач установы аховы здароўя «Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі», ордэн Пашаны, ганаровае званне «Заслужаны работнiк аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь».

Паўлава Людміла Васільеўна, 1953 г. н., г. Магілёў, начальнік філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Белпрамбудбанк» па Магілёўскай вобласці, медаль “За працоўныя заслугі”, ганаровае званне «Заслужаны эканаміст рэспублікі Беларусь».

горад Бабруйск

Герасімаў Віктар Васільевіч, 1950 г. н., с. Вербы Ніжнесерагозскага раёна Херсонскай вобласці, памочнік кіраўніка (дырэктара) ААТ «Бабруйскі машынабудаўнічы завод», ордэн Пашаны, званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь». г.п. Круглае Патрончык Мікалай Васільевіч, 1951 г. н., в. Шыпягі Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці, начальнік дзяржаўнага камунальнага даччынага будаўнічага прадпрыемства “Круглянская перасоўная механізаваная калона №266”, медаль “За працоўныя заслугі”, ганаровае званне «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь».