Рус Бел Eng 中文

Выдатныя людзі, унесеныя ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2009 года

CПІС выдатных жыхароў Магілёўскай вобласці, звесткі аб якіх уносяцца ў Кнігу славы Магілёўшчыны

2009 г.

горад Магілёў

Бахановіч Алег Адамовіч, 1956 г.н., г.Магілёў, дырэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж», значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», нагрудны знак «За заслугі ў развіцці ПТА», медаль “За працоўныя заслугі”.

Бандарэнка Канстанцін Міхайлавіч, 1951 г. н, в.Кучын Кармянскага раёна Гомельскай вобласці, рэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова», медаль «За працоўную доблесць», ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Маліноўскі Георгій Мікалаевіч, 1942 г.н., с.Брычаны, Брычанскага раёна Малдаўскай ССР, дырэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійны агралесатэхнічны каледж імя К.П. Арлоўскага», ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», медаль “За працоўныя заслугі”, ордэн Пашаны.

Марачкаў Аляксей Віктаравіч, 1954 г. н., в.Дашкаўка, Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі ўстановы аховы здароўя «Магілёўская абласная бальніца», доктар медыцынскіх навук, ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь».

Радзькоў Міхаіл Міхайлавіч, 1955 г. н., пас.Вотня Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, загадчык гінекалагічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі», ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь”, медаль “За працоўныя заслугі”.

Крычаўскі раён

Прыгонікер Эдуард Рыгоравіч, 1957 г. н., г. Крычаў Магілёўскай вобласці, трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы дзяржаўнай установы «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Крычаўскага раёна», ганаровае званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь».

Магілёўскі раён

Пінчук Віктар Фёдаравіч, 1951 г. н., в.Канцы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат “Усход”», медаль «За працоўную доблесць», ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».

г. Бабруйск

Казусёнак Андрэй Фёдаравіч, 1984 г. н., г. Бабруйск Магілёўскай вобласці, спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, майстар спорту міжнароднага класа па дзюдо, чэмпіён Еўропы 2009 г, бронзавы прызёр па барацьбе самба.