Рус Бел Eng 中文

Выдатныя людзі, унесеныя ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2011 года

горад Магілёў

Сазонаў Ігар Сяргеевіч, 1951 г. н., г. Магілёў, рэктар дзяржаўнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі “Беларуска-Расійскі ўніверсітэт”, медаль “За працоўныя заслугі” (2006 г.), ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2011 г.)

Саханько Уладзімір Якаўлевіч, 1946 г. н., г. Магілёў, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі завод “Строммашына”», медаль “За працоўныя заслугі” (2006 г.), ганаровае званне “Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь” (2011 г.)

горад Бабруйск

Аскерка Фёдар Фёдаравіч, 1925 г.н., ст. Талька Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, пенсіянер, ганаровыя званні «Заслужаны настаўнік БССР» (1966 г.), «Народны настаўнік БССР» (1991 г.), ордэны «Айчыннай вайны І ступені» (1985 г.), «Знак Пашаны» ( 1976).