СПІС ганаровых жыхароў Магілёўскай вобласці, звесткі аб якіх уносяцца ў Кнігу славы Магілёўшчыны
горад Магілёў
Муратава Алена Уладзіміраўна, 1975 г.н., г. Магілёў, інжынер-праграміст адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўліфтмаш», адзіная беларуска-чэмпіёнка свету па кікбоксінгу ў раздзеле К-1 (2007, 2013 гады), шматразовая чэмпіёнка Еўропы па кікбоксінгу і тайландскім боксе (2009, 2010, 2011 гады).
Магілёўскі раён
Дуцько Анатоль Іванавіч, 1958 г. н, в. Тудараўка Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, старшыня Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта, ордэн Пашаны (2013 год).
Горацкі раён
Сімчанка Галіна Ціханаўна, 1966 г.н., в. Паляшыцы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, аператар машыннага даення рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Вучэбна-доследная гаспадарка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі”, ордэн Айчыны ІІІ ступені (2013 год).
Клічаўскі раён
Кундзікава Рыта Уладзіміраўна, 1960 г. н., г. Зімагор’е Славянасербскага раёна Варашылаваградскай вобласці Украінскай ССР, маці-выхавальніца дзіцячага дома сямейнага тыпу аддзела адукацыі, спорту і турызму Клічаўскага райвыканкама, ордэн Святога дабравернага царэвіча Дзмітрыя Маскоўскага і Угліцкага цудатворца, ганаровая ўзнагарода Жанчына года ў намінацыі «За дасягненні ў выхаванні дзяцей», спецыяльная прэмія Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года» (2011 год).
Портнік Алег Пятровіч, 1959 г.н., г. Мінск, дырэктар унітарнага камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Саўгас “Дабраволец”» Клічаўскага раёна, медаль “За працоўныя заслугі”, ордэн Пашаны (2013 год).