Рус Бел Eng 中文

Выдатныя людзі, унесеныя ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2014 года

СПІС ганаровых жыхароў Магілёўскай вобласці, звесткі аб якіх уносяцца ў Кнігу славы Магілёўшчыны

горад Магілёў

Белацаркоўскі Рыгор Якаўлевіч, 1945 г. н, г. Барнаул, Алтайскі край, Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, вядучы майстар сцэны ўстановы культуры «Магілёўскі абласны драматычны тэатр», ганаровае званне «Народны артыст Беларусі» (2014 год).

Алданаў Мікалай Міхайлавіч, 1959 г. н., в.Савеленкі Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, дырэктар Магілёўскага філіяла ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, мастацкі кіраўнік аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л.Л. Іванова ўстановы культуры “Магілёўская абласная філармонія”, медаль Францыска Скарыны (2009 год), ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў» (2014 год).

Лабачоў Анатоль Леанідавіч, 1939 г. н., в. Канічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, трэнер-выкладчык аддзялення цяжкай атлетыкі ўстановы адукацыі «Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву», медаль “За доблесную працу. У гонар адзначэння 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна”(1970 год), ганаровае званне “Заслужаны трэнер БССР” (1977 год), “Заслужаны трэнер СССР” (1984 год), медаль “За працоўныя заслугі” (2001 год).

горад Бабруйск

Лебядзенка Валерый Іванавіч, 1947 г. н, г. Кранштат, Ленінградская вобласць, Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, медаль “За працоўныя заслугі” (2014 год).