Звесткі аб ганаровых жыхарах Магілёўскай вобласці, унесеных у Кнігу славы Магілёўшчыны
горад Магілёў
Стральцоў Вадзім Мікалаевіч, 30.04.1986 г.н., г.Касцюковічы, Магілёўская вобласць, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, навучэнец дзяржаўнай спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы «Абласная школа вышэйшага спартыўнага майстэрства», майстар спорту міжнароднага класа, чэмпіён свету ў штуршку і суме дваябор’я ў вагавой катэгорыі да 94 кг (2015 год).
горад Бабруйск
Бачарышвілі Тэймураз Мікалаевіч, 16.11.1957 г.н., г.Руставі, Грузінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Славянка», намеснік старшыні Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў, медаль “За працоўныя заслугі” (2015 год).
Горацкі раён
Вільдфлуш Ігар Робертавіч, 07.05.1940 г.н., г. Горкi, Магілёўская вобласць, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, загадчык кафедры аграхіміі ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія”, медаль Францыска Скарыны (2015 год) ,
Карташэвіч Анатоль Мікалаевіч, 19.02.1949 г.н., г. Слуцк, Мінская вобласць, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, загадчык кафедры трактароў і аўтамабіляў установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія”, медаль Францыска Скарыны (2015 год).