ЗВЕСТКІ пра ганаровых жыхароў Магілёўскай вобласці, унесеных у Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2016 года
горад Магілёў
Барашкаў Валерый Васільевіч, 1950 года нараджэння, в. Петухоўка, Чавускі раён, Магілёўская вобласць, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, настаўнік фізікі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1», ордэн Працоўнай Славы III ступені (1986 год), ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» (1997 год), ганаровае званне «Народны настаўнік Беларусі» (2016 год).
Кужалева Галіна Аляксандраўна, 1961 года нараджэння, в. Мілаславічы, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, старшыня суда Ленінскага раёна г. Магілёва, нагрудны знак Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь “За адзнаку” II ступені (2009 год), медаль “За працоўныя заслугі” (2016 год).
Швяцова Таццяна Юр’еўна, 1965 года нараджэння, г. Краснаярск, Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, загадчык дзяржаўнай установы адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. Магілёва”, ганаровы знак «Выдатнік адукацыі», медаль “За працоўныя заслугі” (2016 год).
горад Бабруйск
Калтыгін Валерый Аркадзевіч, 1947 года нараджэння, пасёлак гарадскога тыпу Антопаль, Драгічанскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”, званне «Выдатнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі БССР» (1983 год), медаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве”, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2009 год), медаль Францыска Скарыны (2015 год).
Навумава Дар’я Сяргееўна, 1995 года нараджэння, в. Патока, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць, Рэспубліка Беларусь, навучэнка аддзялення цяжкай атлетыкі ўстановы адукацыі «Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву», майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2012 год), майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (2014 год), член Нацыянальнай зборнай па цяжкай атлетыцы (2015 год), сярэбраны прызёр Чэмпіянату свету сярод юніёраў па цяжкай атлетыцы (2014), сярэбраны прызёр XXXI алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра (2016 год), ордэн Пашаны (2016 год).
Круглянскі раён
Пудзікава Жанна Мікалаеўна, 1974 года нараджэння, в. Ракушава, Магілёўская вобласць, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, аператар машыннага даення камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Круглянскі-Агра», медаль “За працоўныя заслугі” (2016 год).