Парадак унясення звестак у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з артыкулам 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2014 года “Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь” (далей – Закон):
- рознічны гандаль – від гандлю, звязаны з набыццём і продажам тавараў для асабістага, сямейнага, хатняга і іншага падобнага выкарыстання, не звязанага з прадпрымальніцкай дзейнасцю, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;
- аптовы гандаль – від гандлю, звязаны з набыццём і продажам тавараў для выкарыстання ў прадпрымальніцкай дзейнасці ці іншых мэтах, не звязаных з асабістым, сямейным, хатнім і іншым падобным выкарыстаннем, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;
- cуб’ект гандлю – юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік, якія ажыццяўляюць гандаль на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- суб’ект грамадскага харчавання – юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік, якія ажыццяўляюць грамадскае харчаванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- гандлёвы цэнтр – сукупнасць размешчаных на пэўнай тэрыторыі, спланаваных як адзінае цэлае і (або) цэнтралізуючых функцый гаспадарчага абслугоўвання рознічных гандлёвых аб’ектаў і іншых аб’ектаў, у якіх рэалізуецца ўніверсальны асартымент тавараў і аказваюцца паслугі насельніцтву;
- рынак – маёмасны комплекс, які мае ў сваім складзе гандлёвыя месцы, абсталяваны і прызначаны для продажу сельскагаспадарчай прадукцыі, дзікарослых пладоў, ягад, прадукцыі рыбаводства, жывёл і іншых тавараў, выканання работ, аказання паслуг юрыдычнымі асобамі і фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
У адпаведнасці з Законам суб’екты гандлю, якія ажыццяўляюць гандаль, суб’екты грамадскага харчавання, адміністрацыі гандлёвых цэнтраў, адміністрацыі рынкаў абавязаны прадастаўляць звесткі для ўключэння ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь (далей – Гандлёвы рэестр), унясення змяненняў і дапаўненняў ў звесткі, унесеныя ў Гандлёвы рэестр, выключэння звестак, унесеных у Гандлёвы рэестр (Артыкулы 10, 11, 16 і 17 Закона).
Гандлёвы цэнтр лiчыцца створаным з дня ўнясення звестак пра яго ў Гандлёвы рэестр (артыкул 16 Закона).
Рынак лiчыцца створаным з дня ўнясення звестак пра яго ў Гандлёвы рэестр (артыкул 17 Закона).
Для ўключэння звестак у Гандлёвы рэестр юрыдычнай асобе, індывідуальнаму прадпрымальніку неабходна прадаставіць у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган:
- заяўку на ўключэнне звестак у Гандлёвы рэестр;
- заяву аб узгадненні рэжыму працы (для рознічнага гандлёвага аб’екта, аптовага гандлёвага аб’екта, аб’екта грамадскага харчавання, гандлёвага цэнтра, рынку, суб’екта гандлю, які ажыццяўляе рознічны гандаль без (па-за) гандлёвых аб’ектаў, інтэрнэт-крам).
Пры неабходнасці ўнясення ў Гандлёвы рэестр звестак у дачыненні да некалькіх гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў грамадскага харчавання, гандлёвых цэнтраў, рынкаў, інтэрнэт-крам заявы прадастаўляюцца асобна па кожным аб’екце (рознічным, аптовым), гандлёвым цэнтры, рынку, інтэрнэт-краме, відзе гандлю (рознічным , аптовым), які ажыццяўляецца без гандлёвых аб’ектаў.
Заявы аб уключэнні звестак у Гандлёвы рэестр прадастаўляюцца ў мясцовы выканаўчы орган па месцы знаходжання гандлёвага аб’екта, аб’екта грамадскага харчавання, гандлёвага цэнтра, рынку.
Пры ажыццяўленні рознічнага альбо аптовага гандлю без гандлёвых аб’ектаў – па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы (для юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, зарэгістраваных у аблвыканкамах, г. Мінску, адміністрацыямі свабодных эканамічных зон, – па месцы знаходжання юрыдычнай асобы, месцы жыхарства iндывiдуальнага прадпрымальнiка).
Формы заяў для ўнясення звестак у Гандлёвы рэестр (зацверджаны пастановай Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2014 г. № 41):
- форма заявы аб уключэнні звестак у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь аб рознічным гандлёвым аб’екце (за выключэннем перасоўных сродкаў развознага і разноснага гандлю) (СПАМПАВАЦЬ) – для крам, павільёнаў, кіёскаў, неізаляваных гандлёвых аб’ектаў, палатак;
- форма заявы аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у звесткі, уключаныя ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь, аб рознічным гандлёвым аб’екце (за выключэннем перасоўных сродкаў развознага і разноснага гандлю) (СПАМПАВАЦЬ);
- форма заявы аб уключэнні звестак у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь аб перасоўным сродку развознага, разноснага гандлю (СПАМПАВАЦЬ) – для аўтамагазінаў, латкоў, гандлёвых аўтаматаў, ёмістасцяў для захоўвання і (або) продажу тавараў, калясак для продажу тавараў;
- форма заявы аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у звесткі, уключаныя ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь, аб перасоўным сродку развознага, разноснага гандлю (СПАМПАВАЦЬ);
- форма заявы на ўключэнне звестак у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусі аб суб’екце гандлю, які ажыццяўляе рознічны гандаль без (па-за) гандлёвых аб’ектаў (СПАМПАВАЦЬ) – для гандлю на кірмашах, аўкцыёнах, рынках на гандлёвых месцах, гандлю па ўзорах без гандлёвага аб’екта, разноснага гандалю без выкарыстання спецыяльных прыстасаванняў для гандлю;
- форма заявы аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у звесткі, уключаныя ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь, аб суб’екце гандлю, якi ажыццяўляе рознічны гандаль без (па-за) гандлёвых аб’ектаў (СПАМПАВАЦЬ);
- форма заявы аб уключэнні звестак у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь аб інтэрнэт-краме (СПАМПАВАЦЬ);
- форма заявы аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у звесткі, уключаныя ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь, аб інтэрнэт-краме (СПАМПАВАЦЬ);
- форма заявы аб уключэнні звестак у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь аб аптовым гандлёвым аб’екце (СПАМПАВАЦЬ);
- форма заявы аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у звесткі, уключаныя ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь, аб аптовым гандлёвым аб’екце (СПАМПАВАЦЬ);
- форма заявы аб уключэнні звестак у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь аб суб’екце гандлю, якi ажыццяўляе аптовы гандаль без гандлёвых аб’ектаў (СПАМПАВАЦЬ);
- форма заявы аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у звесткі, уключаныя ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь, аб суб’екце гандлю, якi ажыццяўляе аптовы гандаль без гандлёвых аб’ектаў (СПАМПАВАЦЬ);
- форма заявы аб уключэнні звестак у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь аб аб’екце грамадскага харчавання (СПАМПАВАЦЬ);
- форма заявы аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў ў звесткі, уключаныя ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь, аб аб’екце грамадскага харчавання (СПАМПАВАЦЬ);
- форма заявы аб уключэнні звестак у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь аб гандлёвым цэнтры (СПАМПАВАЦЬ);
- форма заявы аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у звесткі, уключаныя ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь, аб гандлёвым цэнтры (СПАМПАВАЦЬ);
- форма заявы аб уключэнні звестак у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь аб рынку (СПАМПАВАЦЬ);
- форма заявы аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у звесткі, уключаныя ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь, аб рынку (СПАМПАВАЦЬ);
- форма заявы аб выключэнні звестак з Гандлёвага рэестра Рэспублікі Беларусь (СПАМПАВАЦЬ);
- форма заявы аб узгадненні рэжыму працы гандлёвага аб’екта, аб’екта грамадскага харчавання, гандлёвага цэнтра, рынку, суб’екта гандлю, які ажыццяўляе рознічны гандаль без (па-за) гандлёвых аб’ектаў, у тым ліку інтэрнэт-крамы (СПАМПАВАЦЬ);
- пералік спажывецкіх тавараў рознічнага гандлю (СПАМПАВАЦЬ);
- пералік тавараў (прадукцыі) аптовага гандлю (СПАМПАВАЦЬ).
УЗОРЫ ЗАПАЎНЕННЯ ЗАЯЎ:
- заява на ўключэнне звестак у Гандлёвы рэестр аб магазіне (СПАМПАВАЦЬ);
- заява на ўключэнне звестак у Гандлёвы рэестр аб неізаляваным гандлёвым аб’екце (СПАМПАВАЦЬ);
- заява на ўключэнне звестак у Гандлёвы рэестр аб складзе (СПАМПАВАЦЬ);
- заява на ўключэнне звестак у Гандлёвы рэестр аб гандлёвым цэнтры (СПАМПАВАЦЬ).