Структурнае падраздзяленне грамадскага аб’яднання «Магілёўскі АГППК «Віккру» пошукавая група «Айчына» арганізуе і вядзе работу па наступных напрамках:
пошук і ўстанаўленне невядомых пахаванняў і адзіночных магіл часоў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Крычаўскага раёна;
пошук і запіс успамінаў удзельнікаў вайны, відавочцаў і сведак падзей ваеннага часу;
збор матэрыялаў па гісторыі Крычаўшчыны, у тым ліку па перыядзе Вялікай Айчыннай вайны, для раённага краязнаўчага музея.
За час існавання групы (з 2009 г.) праведзены дзясяткі пешых, веласіпедных і лыжных паходаў з навучэнцамі па месцах баявой славы.
У лістападзе-снежні 2012 года падчас будаўнічых работ па ўзвядзенні корпуса раённай бальніцы пры непасрэдным садзейнічанні групы сабраны фрагменты касцяных рэштак і амуніцыі 9 ваеннаслужачых РККА, якія былі ўрачыста перапахаваны побач з брацкай магілай па вул. Сірацініна на беразе р. Сож 21 чэрвеня 2013 года.
Дзякуючы працы навучэнцаў і педагогаў з матэрыяламі сайта АБД «Мемарыял» устаноўлены:
Група шэфствуе над памятным знакам, усталяваным на месцы падзення самалёта 28-га ЗАП 15 жніўня 1975 года падчас навучальнага палёту (в. Ліпаўка Крычаўскага раёна).
Збіраем звесткі аб начным штурме Крычава 29-30 ліпеня 1941-га года дэсантнікамі 4-га ПДК.
Перыядычна публікуем ў раённай газеце звесткі пра воінаў, якія абаранялі і вызвалялі Крычаўскую зямлю, пра землякоў-герояў.
Кіраўнік групы – Цітоў Канстанцін Мацвеевіч.
Адрас: 213500, Магілёўская вобласць, г. Крычаў, вул. Супрунова, 7, ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Крычаў», пошукавая група «Айчына ».
Тэлефон: +375 29 9280110 (Вэлком)
E-mail: konstantin.titov.52@mail.ru

