Пошукавая група «Надзея» грамадскага аб’яднання «Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб «Віккру» створана ў лютым 2010 года на базе ДУА «Гадылёўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Быхаўскага раёна і вядзе пошукавую працу па ўстанаўленні абставінаў гібелі воінаў, чые астанкі пахаваны ў брацкай магіле ў в. Гадылёва. Вядзецца перапіска са сваякамі загінуўшых воінаў, якія рэгулярна наведваюць гасцінную Быхаўскаю зямлю.
Краязнаўцы школы праводзяць работу па вывучэнні дакументаў Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны РФ, размешчаных на сайтах АБД «Мемарыял» і «Подзвіг народа».
З 2010 года пашукавікі апрацавалі 44 баявыя данясенні аб беззваротных стратах, паводле якіх выявілі 12 няўлічаных пахаванняў (8 – са спісамі і схемамі пахавання, 4 – толькі спісамі), устаноўлены імёны 2011 байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі, якія ўдзельнічалі ў баях на тэрыторыі Быхаўскага раёна, з іх шэраг імёнаў, не ўлічаных у спісах пахаванняў Магілёўскай вобласці.
Удзельнікі групы актыўна супрацоўнічаюць з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі: аддзелам ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта, Следзюкоўскім сельскім Саветам, Саветам ветэранаў, дапамагаючы гэтым арганізацыям у пошуку інфармацыі пра воінаў, якія загінулі пры вызваленні Быхаўскага раёна, і іх сваяках.
Рэгулярна праводзяцца краязнаўчыя экспедыцыі з мэтай вывучэння баявой гісторыі Быхаўскага раёна ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
У паходах сустракаюцца з удзельнікамі і відавочцамі ваенных падзей, запісваюць успаміны, праводзяць грамадска карысную працу па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў і помнікаў.
Пашукавікі прымаюць удзел у мерапрыемствах краязнаўчай накіраванасці, у конкурсах раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.
Актыўна прапагандуюць вынікі сваёй дзейнасці на старонках раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя», магілёўскім ТБ, радыё і на сайце Гадылеўскай СШ (https://godilevo.schools.by).
Кіраўнік групы – Папкова Ларыса Міхайлаўна, настаўнік гісторыі і кіраўнік школьнага гістарычнага музея.
Адрас: 213332, Быхаўскі раён, в. Гадылёва, вул. Школьная, 10.
Тэлефон: (8 02231) 3 41 43
E-mail: Godilevo@tut.by




