Рус Бел Eng 中文

Пошукавая група «Ольса», Клічаўскі раён

Пошукавая група «Ольса» зарэгістравана Клічаўскім раённым выканаўчым камітэтам як структурнае падраздзяленне ГА «Магілёўскі ГГППК “Віккру”». На 1 студзеня 2017 года налічвае 10 дарослых і 7 навучэнцаў (дзіцячая секцыя пры пошукавай групе).

У 2012 годзе пошукавая група прыняла ўдзел ва ўрачыстым перапахаванні астанкаў невядомых салдат, знойдзеных летам 2011 года ва ўрочышчы «Магіліцы» ва Усакінскіх лясах на мемарыяльным комплексе «Усакіна».

У 2014 годзе ў выніку апытання мясцовых жыхароў пошукавай групай сумесна з атрадам «Віккру» з Магілёва ўстаноўлена месца падзення савецкага бамбардзіроўшчыка ІЛ-4, збітага ў 1943 годзе ў раёне в. Межна Клічаўскага раёна. У 2015 годзе група прыняла ўдзел у падняцці фрагментаў самалёта, устанаўленні імёнаў экіпажа і перапахаванні астанкаў загінуўшых лётчыкаў.

У 2016 годзе навучэнцы дзіцячай секцыі пры пошукавай групе «Ольса» праводзілі экскурсіі па мемарыяльным комплексе «Усакіна» для ветэранаў і навучэнцаў – жыхароў і гасцей раёна. Акрамя гэтага, у жніўні праведзена краязнаўчая пошукавая экспедыцыя «Па слядах старажытных дулебаў».

У 2017 годзе запланаваны пошук трох невядомых раней воінскіх пахаванняў ва Усакінскіх лясах (урочышча «Хатушчына» – 2 пахаванні, 1 –. у раёне в. Альхоўка), разведвальная экспедыцыя на месца падзення савецкага самалёта ў раёне Арлінскіх азёраў.

Кіраўнік групы – Ачыновіч Лідзія Лук’янаўна.

Намеснік кіраўніка – Счыслёнак Лілія Іванаўна.

Адрас: Магілёўская вобласць, г. Клічаў, вул. Ленінская, 53.

Тэлефоны: (8 02236) 51 461; +375 29 2462379 (МТС); +375 29 8487439.

Е-mail: cdt@klichev.edu.by