Пошукавы атрад (група) «Памяць» пачаў сваю працу ў 1996 годзе. Пастаўлены на ўлік у Магілёўскім райвыканкаме ў 2010 годзе як структурнае падраздзяленне ГА «Магілёўскі ГГППК “Віккру”». Зараз працуе пры ДУА «Раманавіцкая сярэдняя школа Магілёўскага раёна».
Атрад быў створаны з мэтай пошуку і ўстанаўлення імёнаў салдат і камандзіраў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, актывізацыі работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі праз пошукавы рух.
У адпаведнасці з мэтамі былі абраныя наступныя напрамкі пошукавай дзейнасці:
За час працы пашукавікі атрада прынялі ўдзел у абласных, рэспубліканскіх, міжнародных Вахтах Памяці ў Круглянскім, Кіраўскім, Дубровенскім раёнах Магілёўскай і Віцебскай абласцей, Красненскім, Гагарынскім раёнах Смаленскай вобласці, «Заходні фронт» Калужскай вобласці, «Волхаўскі фронт» Ленінградскай вобласці.
У ходзе працы з дакументамі 20-га механізаванага корпуса, знойдзенымі ў Чавускім раёне ў 2004 годзе, і перапіскі з дзяржаўнымі арганізацыямі Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Грузіі, Дагестана, Чэчні, Узбекістана, Башкартастана атрымалася ўстанавіць поўныя дадзеныя на 65 байцоў і камандзіраў гэтых воінскіх злучэнняў. Дзякуючы працы пошукавага атрада, родныя і блізкія даведаліся аб месцы і даце гібелі салдат, якія раней лічыліся зніклымі без вестак.
Вынікам працы стала адкрыццё ў 2008 годзе школьнага краязнаўчага музея, дзе створана экспазіцыя, прысвечаная вынікам пошуку і гісторыі 20-га механізаванага корпуса РККА. У планах працы групы – працяг і ўдасканаленне дзейнасці па ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, пошук няўлічаных воінскіх пахаванняў і ўстнаўленне лёсаў зніклых без вестак салдат, рэканструкцыя, добраўпарадкаванне і догляд за помнікамі і месцамі пахавання воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Кіраўнік групы – Пускоў Алег Уладзіміравіч.
Адрас: Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, в. Раманавічы, вул. Фабрычная, 14, ДУА «Раманавіцкая сярэдняя школа Магілёўскага раёна», пошукавая група «Памяць».
Тэлефоны: (8 0222) 200347; +375 29 3238015 (Вэлком).
Е-mail: puskov61@mail.ru



