Рус Бел Eng 中文

Пошукавая група «Праметэй», Глускі раён

Если я не буду гореть,

Если ты не будешь гореть,

Если мы не будем гореть,

То кто развеет мрак?

                     Назым Хикмет

Пошукавая група «Праметэй» створана ў 2010 годзе як структурнае падраздзяленне ГА «Магілёўскі ГГППК “Віккру”». Склад школьнікаў пастаянна змяняецца – дзеці прыходзяць, вырастаюць... За гады працы створана традыцыя пераемнасці. Рабяты прыходзяць у пятым класе, зацікаўленыя ў першую чаргу паходамі і экскурсіямі, а ў 8-9 класе ператвараюцца ў сапраўдных даследчыкаў і першаадкрывальнікаў, захопленых радасцю адкрыцця і болем за лёс салдата, без вестак прапаўшага, часам забытага, часам абгаворанага.

Вобласць даследавання пошукавай групы – дзеянні конна-механізаванай групы А.І. Бацкалевіча ў ліпені-жніўні 1941 года на тэрыторыі раёна.

Што нам удалося зрабіць?

Дзякуючы працы з матэрыяламі сайтаў ОБД «Мемарыял» і «Подзвіг народа» ўстаноўлены імёны і лёсы каля 300 воінаў-кавалерыстаў.

Вядзецца актыўная праца па апытанні мясцовага насельніцтва аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна, дадзеныя звяраюцца з баявымі данясеннямі і карткамі на сайтах АБД «Мемарыял» і «Подзвіг народа». У выніку сумесна з 52-м АСПБ паднятыя астанкі 18 чырвонаармейцаў і камандзіраў РККА. На месцах пахаванняў больш за 20 чалавек пастаўлены помнікі. Імёны чатырох воінаў увекавечаны на мемарыяльных дошках, у кнігах «Памяць» і на электронных рэсурсах. Вядзецца актыўная перапіска са сваякамі загінуўшых.

Пошукавая група рэгулярна ўдзельнічае ў добраўпарадкаванні месцаў пахавання загінулых воінаў.

У планах групы – далейшы пошук няўлічаных воінскіх пахаванняў савецкіх кавалерыстаў, якія загінулі ў 1941 годзе, збор інфармацыі аб іх баявых дзеяннях на тэрыторыі Глускага раёна, догляд за брацкімі пахаваннямі і перапіска са сваякамі загінуўшых.

Кіраўнік групы – Кірдун Таццяна Уладзіміраўна.

Адрас: 213860, горад Глуск, Гагарына 28, раённы цэнтр дзіцячай творчасці, пошукавая група «Праметэй».

Тэлефон: +375 33 3864680.

Е-mail: kirdun.tatyana@yandex.by

Сайт: http://glusk.gov.by/ru/poisk_gruppa_Prometej/