Атрад створаны ў 1998 годзе на базе краязнаўчага гуртка раённага Дома творчасці.
У 2010 годзе ўвайшоў у склад грамадскага аб’яднання «Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб”Виккру”».
Вядзе пошукавую працу ў Слаўгарадскім (Прапойскім) раёне. За час існавання пошукавікаў атрад прыняў удзел у пошуку і перапахаванні 78 байцоў Чырвонай Арміі. Па матэрыялах пошукавых сайтаў устаноўлены імёны больш за 1000 воінаў, невядомых раней і пахаваных у раёне.
Члены атрада, першыя ў Магілёўскай вобласці, стварылі электронную базу дадзеных загінуўшых у Слаўгарадскім раёне з магчымасцю пошуку для іх сваякоў месцаў пахавання, фота магіл і схем праезду. База размешчана ў сетцы Інтэрнэт і ўвесь час папаўняецца.
Кіраўнік атрада: Кавалёў Андрэй Вячаслававіч, навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-краязнаўчага музея.
Намеснік кіраўніка: Халееў Аляксандр Яўгенавіч, інжынер-электронік УА «Слаўгарадскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №3».
Адрас: 213245., Магілёўская вобласць, г. Слаўгарад, вул. Калініна, 59.
Тэлефон: +375 29 3739614 (Вэлком)
Электронная пошта: slavpl@mail.ru
Сайт: http://slavgorod-museum.com/poisk.htm


