Пошукавы атрад (цяпер група) «Рэха вайны» пастаўлены на ўлік адміністрацыяй Ленінскага раёна г. Магілёва як структурнае падраздзяленне ГА «Магілёўскі АГППК «Віккру».
За час працы атрада (групы) удзельнікі правялі добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў у вёсках Кроткі і Бынава, а таксама на грамадзянскіх могілках у Чавускім раёне; удзельнічалі ў Першым з’ездзе пошукавых атрадаў Расіі ў г. Масква. Пошукавая група пастаянна працуе з сайтам АБД «Мемарыял». Так, толькі ў 2015 г. намі ўстаноўлены 124 прозвішчы салдат і афіцэраў, якія загінулі 02.10.1943– 23.06.1944 гг. ў Чавускім раёне і раней не ўлічаны па воінскім пахаванні ў в. Бынава; устаноўлены раней невядомы імянны спіс загінуўшых (23 чалавекі) у 465 ППП і пахаваных у брацкай магіле ў в. Вялікае Шчокатава Дрыбінскага раёна; папоўнена база дадзеных клуба «Віккру» 6 фатаграфіямі салдат, якія загінулі і пахаваны на Магілёўскай зямлі.
Штогод 23 чэрвеня пошукавая група ўскладае вянкі на месцы прарыву нямецкай абароны 23 чэрвеня 1944-га на Магілёўскім напрамку каля в. Будзіна Чавускага раёна.
У 2010 г. прынялі ўдзел у перапахаванні 9 астанкаў салдат Чырвонай Арміі, паднятых 52-м АСПБ Міністэрства абароны ў вёсках Гарадзец і Зялёны Прудок Чавускага раёна.
У 2014 годзе нашы пошукавікі прынялі ўдзел у перапахаванні астанкаў 38 воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў ліпені 1941 года і знойдзены 7 ліпеня 2014 г. каля в. Самулкі.
Па просьбе сваякоў загінуўшых абаронцаў Айчыны вядзецца пошук месцаў пахаванняў салдат з мэтай далейшага наведвання магіл роднымі. Так, аказана дапамога Сафаравай Таццяне і Зарубінай Пелагеі Сямёнаўне ў пошуку месца пахавання старшага лейтэнанта мед. службы Зарубіна Івана Сямёнавіча, які загінуў 28.05.44 г. Сваякі Зарубіна І.С. наведалі Дрыбінскі раён – месца пахавання ў г. Дрыбін, і першапачатковае месца пахавання ў в. Паташня; па просьбе Валіева Булата Сафіевіча было знойдзена месца пахавання старшага лейтэнанта Валіева Сафі Абідавіча. На месца пахавання Валіева С.А. прыязджалі дзеці – сын, дачка і пляменніца з сынам.
Пошукавая група неаднаразова прымала ўдзел у раскопках сумеснага з 52-м АСПБА на месцах былых баёў у Чавускім, Быхаўскім, Слаўгарадскім, Клічаўскім і Магілёўскім раёнах. Усяго за час працы пошукавай групы па архіўных дадзеных ўстаноўлены імёны больш за 1000 воінаў Чырвонай Арміі, якія лічыліся прапаўшымі без вестак.
Кіраўнік групы – Тагаеў Сяргей Міхайлавіч.
Адрас: 213134, г. Магілёў, вул. Якубоўскага, 18.
Тэлефоны: 8 (0222) 27 95 91; +375 29 7407506 (МТС).
E-mail: tagaev64@mail.ru

Падзяка сваякоў:
