Парадак выдачы ліцэнзій на рознічны гандаль алкагольнымі напоямі і (або) тытунёвымі вырабамі пры ажыццяўленні гандлю на тэрыторыі сельскай мясцовасці
Падпунктамі 1.3 і 1.4 Указа № 345 устаноўлена:
1.3. юрыдычныя асобы пры ўмове захавання іншых абмежаванняў у галіне абароту алкагольных напояў, устаноўленых заканадаўствам, маюць права ажыццяўляць рознічны гандаль алкагольнымі напоямі: у размешчаных на тэрыторыі сельскай мясцовасці крамах і (або) павільёнах з гандлёвай плошчай, меншай за 50 квадратных метраў;
з выкарыстаннем на тэрыторыі сельскай мясцовасці аўтамагазінаў незалежна ад наяўнасці ў гэтай юрыдычнай асобы крамы і (або) павільёна, у якіх ажыццяўляецца рознічны гандаль алкагольнымі напоямі, пры ўмове захавання ўзгодненых з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам маршруту руху такога аўтамагазіна і асартыментнага пераліку тавараў;
1.4. індывідуальныя прадпрымальнікі пры ўмове захавання іншых абмежаванняў у галіне абароту алкагольных напояў, устаноўленых заканадаўствам, маюць права ажыццяўляць рознічны гандаль алкагольнымі напоямі ў размешчаных на тэрыторыі сельскай мясцовасці крамах і (або) павільёнах незалежна ад гандлёвай плошчы такіх крам і (або) павільёнаў.
Пры гэтым пад тэрыторыяй сельскай мясцовасці падразумяваецца тэрыторыя Рэспублікі Беларусь, за выключэннем тэрыторыі пасёлкаў гарадскога тыпу і гарадоў, сярэднегадавая колькасць насельніцтва на якой перавышае 2 тысячы чалавек, а пад сярэднегадавой колькасцю насельніцтва – колькасць насельніцтва, змешчаная ў статыстычным бюлетэні Нацыянальнага статыстычнага камітэта «Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. i сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў городског аб тыпу».
Для ажыццяўлення юрыдычнымі асобамі рознічнага гандлю алкагольнымі напоямі на тэрыторыі сельскай мясцовасці:
не прымяняюцца ліцэнзійныя патрабаванні і ўмовы да саіскальніка ліцэнзіі, прадугледжаныя абзацамі трэцім і чацвёртым пункта 4071 Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Указам № 450 (далей – Палажэнне), у адпаведнасці з якімі:
аб’ект, у якім мяркуецца ажыццяўляць рознічны гандаль алкагольнымі напоямі, павінен з’яўляцца магазінам, павільёнам з гандлёвай залай, памер плошчы гандлёвых залаў якіх складае не менш за 50 кв. метраў (за выключэннем гандлёвых аб’ектаў юрыдычных асоб сістэмы спажывецкай кааперацыі, спецыялізаваных (фірмовых) магазінаў юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць вытворчасць і (або) імпарт алкагольных напояў, магазінаў бяспошліннага гандлю, размешчаных у сельскай мясцовасці магазінаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь);
выбар формы гандлю алкагольнымі напоямі, пры якой такі гандаль у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі не забаронены (калі суіскальнік ліцэнзіі не мае гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў грамадскага харчавання). Пры выдачы ліцэнзіі захаванне ўзгодненых з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам маршруту руху аўтамагазіна і асартыментнага пераліку тавараў з’яўляюцца абавязковымі ўмовамі для ажыццяўлення рознічнага гандлю алкагольнымі напоямі з выкарыстаннем аўтамагазінаў.
Для юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль алкагольнымі напоямі на тэрыторыі сельскай мясцовасці, не ўжываецца патрабаванне абзаца другога падпункта 1.14 пункта 1 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 года «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту» ў частцы:
права выкарыстання аўтамагазінаў, прызначаных для абслугоўвання жыхароў толькі ў сельскіх населеных пунктах, у якіх адсутнічае стацыянарная гандлёвая сетка;
наяўнасці ў яго ўладальніка стацыянарнага гандлёвага аб’екта, у якім ажыццяўляецца рознічны гандаль алкагольнымі напоямі.
Для ажыццяўлення індывідуальнымі прадпрымальнікамі рознічнага гандлю алкагольнымі напоямі на тэрыторыі сельскай мясцовасці:
не ўжываецца частка другая пункта 407 Палажэння, якая прадугледжвае, што індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права ажыццяўляць рознічны гандаль алкагольнымі напоямі толькі ў аб’ектах грамадскага харчавання ў разліў, паколькі Указам № 345 індывідуальным прадпрымальнікам дадаткова прадастаўлена права ажыццяўляць рознічны гандаль у крамах і (або) павільёнах незалежна ад гандлёвай плошчы такіх крам і (або) павільёнаў;
ліцэнзія выдаецца ў парадку, прадугледжаным для юрыдычных асоб. Як і для юрыдычных асоб, не прымяняюцца ліцэнзійныя патрабаванні і ўмовы, якія прад’яўляюцца да саіскальніка ліцэнзіі і ліцэнзіяту (пункт 4071 і падпункт 408.2 пункта 408 Палажэння) аб наяўнасці крамы, павільёна з гандлёвай залай, памер гандлёвай плошчы якіх адпавядае патрабаванням заканадаўчых актаў.
Узгадненне маршрутаў руху аўтамагазінаў і асартыментных пералікаў
Юрыдычныя асобы самастойна:
складаюць маршруты руху аўтамагазінаў па населеных пунктах і тэрыторыях па-за населенымі пунктамі, аднесеных Указам № 345 да тэрыторыі сельскай мясцовасці. Пры гэтым падпункты 1.3 і 1.4 пункта 1 Указа №345 распаўсюджваюцца на ўсю тэрыторыю сельскай мясцовасці, а не толькі на населеныя пункты і тэрыторыі за населенымі пунктамі, якія вызначаюцца рашэннямі Саветаў дэпутатаў для мэт прымянення падпунктаў 1.1, 1.2 і 1.5 пункта 1 Указа № 345;
распрацоўваюць асартыментныя пералікі тавараў для такіх аўтамагазінаў.
Пры гэтым рэкамендуецца юрыдычным асобам узгадніць маршрут руху аўтамагазіна і асартыментны пералік, ва ўзаемадзеянні з сельсаветамі размяшчаць у даступным месцы для жыхароў населенага пункта інфармацыю пра дату і час ажыццяўлення гандлю з выкарыстаннем аўтамагазіна ў канкрэтным населеным пункце.