ЛЕАНІД КАНСТАНЦІНАВІЧ ЗАЯЦ
Нарадзіўся ў 1958 годзе ў д.Гацук Слуцкага раёна Мінскай вобласці. У 1976-1978 гадах праходзіў тэрміновую службу ва Узброеных Сілах СССР. У 1989-м скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1979 -1989 гадах працаваў трактарыстам, начальнікам вытворчага ўчастка, брыгадзірам, спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным аграномам саўгаса «50 гадоў БССР» Слуцкага раёна. З 1989 па 1991 гады - галоўны аграном саўгаса «Слуцк», з 1991-га па 1998-ы - старшыня калгаса «Беларусь» Слуцкага раёна. У 1998-1999 гадах з'яўляўся дырэктарам Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў. З 1999 года працаваў на пасадзе старшыні Маладзечанскага райвыканкама, з 2001 года - намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама. З 2008-га - генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат«Дзяржынскі». Са жніўня 2012 года па сакавік 2019 года - міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
З красавіка 2019 года з'яўляецца старшынёй Магілёўскага аблвыканкама.
Тэлефон прыёмнага пакоя: 8 (0222)-32-80-59
"Гарачая лінія" Магілёўскага аблвыканкама (даведачна-кансультатыўнага характару): 8 (0222) 23-02-55.
Аддзяленне справаводства дакументазвароту службы справаводства і кантролю за выкананнем дакументаў аблвыканкама: 8 (0222) 32-67-91
Абавязкі
Ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама, тэрытарыяльнай і грамадзянскай абаронай вобласці, мабілізацыйнай падрыхтоўкай і арганізацыяй аховы дзяржаўных сакрэтаў.
Каардынуе пытанні ўзаемадзеяння з:
Курыруе:
Структурныя падраздзяленні аблвыканкама: