19 ліпеня года на базе РУП «Магілёўаблгаз» адбылося выязное пасяджэнне пастаяннай камісіі па прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сувязі, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадарцы Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, старшынёй якой з’яўляецца генеральны дырэктар РУП «Магілёўаблгаз» Кушнарэнка Аляксей Іванавіч, з разглядам пытання: «Аб укараненні перадавых тэхналогій у сферы аказання паслуг насельніцтву».
Удзельнікі пасяджэння наведалі «Цэнтр па абслугоўванні насельніцтва» філіяла ВУ «Магілёўгаз», у якім кожны наведвальнік можа вырашыць усе пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю дзейнасці прадпрыемства: разлікі за газ, афармленне льгот, рамонт і ўстаноўка газавага абсталявання, газіфікацыя і інш.

Азнаёміліся з сучаснымі прыборамі і абсталяваннем, а таксама праграмнымі прадуктамі, якія выкарыстоўваюцца пры аказанні паслуг насельніцтву, такімі, як партатыўныя відэарэгістратары і смартфоны з GPS-трэкерамі, якія выкарыстоўваюцца работнікамі пры наведванні спажыўцоў газу, мабільны дадатак «M-GAZ», «анлайн-кансультант» і «асабісты кабінет» на афіцыйным сайце прадпрыемства, сервіс для людзей з абмежаванымі магчымасцямі па слыху, мульціпраграммны комплекс «ГАЗСервіс» і інш.



Пасля знаёмства з вопытам РУП «Магілёўаблгаз» у сферы абслугоўвання насельніцтва адбылося абмеркаванне праекта рашэння па выніку выязнога пасяджэння камісіі.

Камісія вырашыла прыняць да ведама інфармацыю дакладчыкаў і прадэманстраваныя матэрыялы, а таксама рэкамендаваць раённым і гарадскім выканаўчым камітэтам, раённым і гарадскім Саветам дэпутатаў, арганізацыям, якія аказваюць паслугі насельніцтву, вопыт працы РУП «Магілёўаблгаз» у сферы абслугоўвання насельніцтва.