Абласное свята «Зажынкі-2017» дало 2 жніўня афіцыйны старт масавай уборачнай кампаніі ў Магілёўскай вобласці. Урачыстасць арганізавалі на базе ААТ “Палыкавічы” Магілёўскага раёна. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, памочнік Прэзідэнта – галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда, старшыні раённых выканаўчых камітэтаў, аграрыі рэгіёна. Для гасцей свята на палявым стане правялі тэатралізаваную праграму, у напевах і танцах апавядалі аб сялянах і іх нялёгкай працы, якая робіць ніву урадлівай, а каласы цяжкімі. Жнеі сабралі першы сноп – «гаспадарок» – і ўручылі яго кіраўніку Прыдняпроўскага краю. Акрамя таго, губернатару паднеслі каравай са збожжа 2016 года. Першыя снапы як сімвалы будучага багатага ўраджаю перадалі таксама старшыням усіх райвыканкамаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая