Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай гімнастыцы праходзіў 29-31 жніўня ў магілёўскім Палацы гімнастыкі. У спаборніцтвах прымалі ўдзел каля 70 спартсменаў з усіх абласцей рэспублікі і горада Мінска. Гімнасты выступалі як у асабістым, так і камандным заліках. Індывідуальна змагаюцца юнакі 2001 года нараджэння і старэйшыя, а таксама дзяўчаты 2003 года нараджэння і старэйшыя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая