Аграрыі Магілёўскай вобласці 20 жніўня пераадолелі мільённы рубеж (1005,4 тыс. т.) па намалоце збожжа. Першымі ў рэгіёне адразу два экіпажы камбайнаў ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» Магілёўскага раёна ў складзе Уладзіміра і Вадзіма Корсакаў, Уладзіміра Мельнікава і Аляксея Макосава намалацілі звыш 5 тыс. т. збожжа. Столькі ж перавезлі ад камбайнаў кіроўцы гэтага сельгаспрадпрыемства Юрый Манкевіч і Лангуры Хасія.
Фота – БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая