3 ліпеня нашая краіна адзначыла галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У яго гонар на плошчы Славы Магілёва адбыўся канцэрт «Наша зямля, наша Радзіма – Беларусь», які наведалі больш за 15 тыс. чалавек. Пасля ўсе прысутныя прынялі ўдзел у агульнарэспубліканскай акцыі “Праспяваем гімн разам”. Разам з моладдзю, ветэранамі і грамадскасцю гімн краіны выканалі кіраўнікі горада і вобласці. Завяршыў выкананне гімна святочны салют.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая