Цэнтр экспрэс-дыягностыкі па прадастаўленні платных медыцынскіх паслуг адкрылі на базе гарадской бальніцы Магілёўскай хуткай медыцынскай дапамогі 15 лютага. Дыягнастычныя магчымасці шматпрофільнага стацыянара і наяўнасць вопытных спецыялістаў практычна ўсіх спецыяльнасцяў дазваляюць на працягу 1-2 дзён ажыццявіць комплекснае медыцынскае абследаванне або атрымаць кансультацыю ўрача. Напрыклад, тут можна зрабіць магнітна-рэзанансную і рэнтгенаўскую камп’ютарную тамаграфіі, УГД, унутрывеннае лазернае апрамяненне крыві і інш.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая