Дзень ведаў адзначаюць у Магілёўскай вобласці. Традыцыйна 1 верасня ў школах праходзяць урачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку навучальнага года. Усяго ў рэгіёне ў гэтым годзе за парты школ, гімназій і ліцэяў сядуць каля 110 тыс. навучэнцаў, дашкольную адукацыю будуць атрымліваць 45 тыс. дзецей.
Мерапрыемства да Дня ведаў у Пудаўнянскай СШ Дрыбінскага раёна наведаў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы. Ён павіншаваў дзяцей і педагогаў са святам і пажадаў ім поспехаў і натхнення.
У Шклоўскім раёне ўрачыстыя лінейкі прайшлі для 2845 навучэнцаў, што на 60 чалавек больш у параўнанні з мінулым годам. Упершыню парог школы пераступілі 316 першакласнікаў, а для 162 вучняў раёна гэты год стане заключным.
Пачатак новага навучальнага года ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (Горкі) па традыцыі адкрыла ўрачыстая лінейка. На плошчы перад галоўным корпусам у святочным пастраенні прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты 9 факультэтаў найстарэйшай аграрнай ВНУ. Ад імя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта студэнтаў з Днём ведаў павіншаваў першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег Чыкіда. Ён уручыў акадэміі двух верхавых коней і навучальную навукова-вытворчую лабараторыю па пчалярстве з 14 пчаладомікаў.
Фота прадстаўлены раённымі газетамі «Савецкая вёска», «Ударны фронт», «Горацкі веснік»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая