Больш за 60 праектаў прадставілі магілёўскія школьнікі на гарадской эстафеце тэхнічных ідэй “Дзеці. Тэхніка. Творчасць”. Мерапрыемства адбылося 28 студзеня ў межах VIII рэспубліканскага конкурсу “ТэхнаІнтэлект”. Удзельнікі конкурсу – навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі горада ва ўзросце ад 11 да 19 год – прэзентавалі работы па 11 секцыях. Сярод іх – “Тэхнічнае канструяванне”, “Энергетыка і электратэхніка”, “Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне”, “Робататэхніка”, “Аўтаматыка і інтэлектуальныя сістэмы”, “Авіяцыя, касманаўтыка і аэракасмічная тэхніка”, “Ваенна-гістарычнае і архітэктурнае макетаванне”, «Recycling art» (вырабы з другаснай сыравіны), “Архітэктурны малюнак”, “Колер у архітэктуры”, “Кампазіцыя”.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая