Калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адбылася 10 лютага ў канферэнц-зале Магілёўскага аблвыканкама. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік, памочнік Прэзідэнта – галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч. Падчас калегіі былі падведзены вынікі працы за год 2016 год, вызначаны задачы на бягучы, а таксама прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў ідэалагічнай вертыкалі і сферы культуры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая