Клічаў рыхтуецца да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017». У раённым цэнтры вядзецца капітальная мадэрнізацыя сацыяльных і культурных аб’ектаў, адміністрацыйных будынкаў, жылых дамоў. Будаўнікі працуюць не толькі над знешняй рэканструкцыяй збудаванняў, але і над унутраным аздабленнем. Акрамя гэтага, у горадзе ўкладваюць тратуарную плітку, добраўпарадкоўваюць парк, усталёўваюць новыя скульптурныя кампазіцыі, адкрываюць спартыўныя аб’екты. Да добрай справы падключыліся не толькі спецыялісты розных службаў, але і гараджане, якія выходзяць на суботнікі. Як адзначаюць жыхары Клічава, горад за апошні час змяніўся да непазнавальнасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая