Мітынг-рэквіем, прысвечаны 28-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана, 15 лютага прайшоў у Магілёве на набярэжнай Дняпра. У мерапрыемстве прыгнялі ўдзел воіны-інтэрнацыяналісты, кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікі грамадскасці і моладзевых арганізацый. Яны ўсклалі вянкі і кветкі да помніка-капліцы, ушанавалі хвілінай маўчання мужнасць герояў. Неўміручасці і памяці загінуўшых салдацкія ўшанаванні аддала калона парадных разлікаў воінаў Магілёўскага гарнізона, абласнога кадэцкага вучылішча, ваеннага класа сярэдняй школы № 12 і воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая