Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху» праходзіць у Бабруйску з 30 чэрвеня па 1 ліпеня. У мерапрыемстве прымаюць удзел каля 400 гасцей. У іх ліку прадстаўнікі органаў улады, гандлёва-прамысловых палат, дыпламатычнага корпуса, вядомых сусветных кампаній. Яны прыбылі з краін далёкага і блізкага замежжа, у тым ліку з Расіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы, Польшчы, Балгарыі, Славакіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Танзаніі. У першы дзень форуму госці падпісалі 9 інвестыцыйных дагавораў, пратаколаў аб намерах і пагадненняў. Афіцыйная цырымонія завярэння дакументаў стала завяршальным этапам пленарнага пасяджэння форуму. Госці таксама азнаёміліся з выставай арганізацый-вытворцаў Магілёўскай вобласці і паўдзельнічалі ў трох секцыях.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая