Ва ўрачыстай абстаноўцы 5 кастрычніка ў Клічаве ўвялі ў эксплуатацыю новы дом па вул.Савецкай. З 32 кватэр 7 аддалі шматдзетным сем’ям, астатнія – пад арэнднае жыллё тым, хто мае патрэбу ў перасяленні з састарэлага жылля, сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян.